Выпрабаванні кантрольна-вымяральнага дыягнастычнага снарада для нафтаправодаў на кафедры «Прамысловая электроніка»
На кафедры «Прамысловая электроніка» завершана навукова-даследчая работа «Аптымізацыя метадаў і сродкаў унутрытрубнай дыягностыкі з мэтай паляпшэння метралагічных характарыстык кантрольна-вымяральнага дыягнастычнага снарада», якая выконвалася для адкрытага акцыянернага таварыства «Гомельтранснафта «Дружба».
Кантрольна-вымяральны дыягнастычны снарад (КВДС) прызначаны для вызначэння месцаў парушэння знешняга ізаляцыйнага пакрыцця, вызначэння каардынат і канфігурацыі ўнутранага профіля нафтаправода.