У электронiкi не жаночы твар? Яшчэ якi жаночы!
Напэўна, кожны з нас у падсвядомасці мае даволі цвёрды пункт светапогляду аб тым, якія прафесіі лічацца «мужчынскімі», а якія «жаночымі». Ёсць прафесіі, грамадскае ўяўленне пра гендэрнае напаўненне якіх мае амаль адзінагалосны характар: напрыклад, сталевар, ратавальнік, слесар і, з іншага боку, – выхавацель дзіцячага садка, касір чыгуначнай станцыі, або бібліятэкар. Яны – быцам на розных полюсах нашых перакананняў аб працоўным прызначэнні мужчын і жанчын. Але існуе і шмат прафесій, якімі амаль з аднолькавым поспехам могуць авалодаць і юнакі, і дзяўчыны.