Супрацоўніцтва кафедры «Прамысловая электроніка» з ТАА «МІРТЭК-інжынірынг»
Працоўны візіт загадчыка кафедры «Прамысловая электроніка» Юрыя Крышнёва ў Таварыства з Абмежаванай адказнасцю «МІРТЭК-інжынірынг», які адбыўся 06.10.2020, пакінуў самыя прыемныя ўражанні. Новы вытворчы корпус прадпрыемства на вул. Фядзюнінскага ужо працуе. У прасторным вытворчым памяшканні - агромная маса выпускнікоў кафедры «Прамысловая электроніка», якія ўласнаруч, пад кіраўніцтвам генеральнага канструктара Сяргея Зайцава і тэхнологаў, ствараюць гісторыю не толькі гомельскай, але і беларускай радыёэлектронікі.