У ГДТУ адбылося адкрыццё сучаснай лабараторыі метралогіі
У сакавіку 2020 года ў рамках вучэбна-навукова-вытворчага супрацоўніцтва паміж Гомельскім дзяржаўным тэхнічным універсітэтам імя П.В. Сухога і Таварыствам з абмежаванай адказнасцю «МІРТЭК-інжынірынг» быў падпісаны дагавор аб супрацоўніцтве. Далейшым лагічным развіццём дачыненняў паміж дзвюма ўстановамі стала стварэнне ў чэрвені 2020 года філіяла кафедры «Прамысловая электроніка» ГДТУ імя П.В. Сухога ў ТАА «МІРТЭК-інжынірынг». Асноўнай мэтай стварэння філіяла з’яўлялася павышэнне якасці падрыхтоўкі інжынераў у ГДТУ імя П.В.