У сакавіку 2020 года ў рамках вучэбна-навукова-вытворчага супрацоўніцтва паміж Гомельскім дзяржаўным тэхнічным універсітэтам імя П.В. Сухога і Таварыствам з абмежаванай адказнасцю «МІРТЭК-інжынірынг» быў падпісаны дагавор аб супрацоўніцтве. Далейшым лагічным развіццём дачыненняў паміж дзвюма ўстановамі стала стварэнне ў чэрвені 2020 года філіяла кафедры «Прамысловая электроніка» ГДТУ імя П.В. Сухога ў ТАА «МІРТЭК-інжынірынг». Асноўнай мэтай стварэння філіяла з’яўлялася павышэнне якасці падрыхтоўкі інжынераў у ГДТУ імя П.В. Сухога па спецыяльнасцях 1-36 04 02 «Прамысловая электроніка» і 1-53 01 07 «Інфармацыйныя тэхналогіі і кіраванне ў тэхнічных сістэмах». Кіраўнікамі філіяла прызначаны галоўны канструктар ТАА «МІРТЭК-інжынірынг» С.І. Зайцаў і загадчык кафедры «Прамысловая электроніка» ГДТУ імя П.В. Сухога Ю.В. Крышнёў.
Філіял кафедры з'яўляецца важнай формай супрацоўніцтва і мае сваёй мэтай умацаванне сувязяў універсітэта з адным з найбольш перспектыўных заказчыкаў інжынерных кадраў, узмацненне практычнай накіраванасці адукацыйнага працэсу, правядзенне сумесных навуковых даследаванняў выкладчыкаў універсітэта. Філіял кафедры з'яўляецца важнай формай супрацоўніцтва і мае сваёй мэтай умацаванне сувязяў універсітэта з адным з найбольш перспектыўных заказчыкаў інжынерных кадраў, узмацненне практычнай накіраванасці адукацыйнага працэсу, правядзенне сумесных навуковых даследаванняў выкладчыкаў універсітэта і супрацоўнікаў «МІРТЭК-інжынірынг», а таксама стварэнне неабходных умоў для падрыхтоўкі кваліфікаваных спецыялістаў. Такое ўзаемадзеянне ўніверсітэта і кампаніі з’яўляецца вельмі ўзаемавыгадным. Для ўніверсітэта перш за ўсё – гэта рэалізацыя прынцыпаў практыка-арыентаванага навучання ў адпаведнасці з сучаснымі тэндэнцыямі; матывацыя студэнтаў да прафесійнай дзейнасці і магчымасці праходжання інжынерных практык і далейшага працаўладкавання ў адну з вядучых кампаній нашай краіны па вытворчасці кантрольна-вымяральнага і тэлекамунікацыйнага абсталявання. Для ТАА «МІРТЭК-інжынірынг» гэта – ў першую чаргу падрыхтоўка маладых кампетэнтных спецыялістаў і эканомія сродкаў і часу для іх адаптацыі на працоўных месцах.
30 верасня ў ГДТУ імя П.В. Сухога на базе аўдыторыі 2-514 адбылося адкрыццё вучэбнай лабараторыі метралогіі і адмысловых вымярэнняў у прамысловай электроніцы, з цалкам распрацаваным і рэалізаваным дызайнам, а таксама абсталяванннем ТАА «МІРТЭК-інжынірынг». На дадзены момант ТАА «МІРТЭК-інжынірынг» – адна з вядучых у Гомельскім рэгіёне інжынірынгава-вытворчых кампаній. Асноўнай сферай яе дзейнасці з’яўляецца распрацоўка і вытворчасць прыбораў уліку электраэнергіі, распрацоўка сучасных аўтаматызаваных сістэм кіравання, збору і перадачы даных уліку энергарэсурсаў па бесправодных і праводных лініях сувязі.
У святочных мерапрыемствах па адкрыцці лабараторыі ўзялі ўдзел кіраўнікі і супрацоўнікі ТАА «МІРТЭК-інжынірынг», адміністрацыя ГДТУ ім. П.В. Сухога, выкладчыкі і студэнты кафедры «Прамысловая электроніка». У дэлегацыі супрацоўнікаў ТАА «МІРТЭК-інжынірынг» мерапрыемства наведалі выпускнікі кафедры «Прамысловая электроніка».
Ва ўрачыстай атмасферы дырэктар ТАА «МІРТЭК-інжынірынг» П.А. Вярхоў уручыў рэктару ГДТУ імя П.В. Сухога С.І. Цімошыну сімвалічны ключ ад новай вучэбнай лабараторыі.
Затым галоўны канструктар ТАА «МІРТЭК-інжынірынг» С.І. Зайцаў правёў невялікую азнаямленчую экскурсію для ўдзельнікаў мерапрыемства, распавёўшы пра асноўныя характарыстыкі і сферу прымянення абсталявання новай лабараторыі, у прыватнасці – шматфункцыянальныя лічыльнікі электрычнай энергіі «МИРТЕК-1-BY», «МИРТЕК-1-BY-SP1» «МИРТЕК-3-BY», «МИРТЕК-3-BY-SP31». Таксама былі згаданы новыя перспектыўныя распрацоўкі ТАА «МІРТЭК-інжынірынг», звязанныя з энергетычным улікам у сетцы 6/10 кВ.
А загадчык кафедры «Прамысловая электроніка» Ю.В. Крышнёў выказаў падзяку прадстаўнікам ТАА «МІРТЭК-інжынірынг» за ініцыятыву ў справе ажыццяўлення ўсіх работ па арганізацыі лабараторыі, і распавёў аб планах па вывучэнні прынцыпаў работы і ўладкавання новых прыбораў у межах вучэбных дысцыплін спецыяльнасцей 1-36 04 02 і 1-53 01 07.
У завяршэнне мерапрыемства ўдзельнікі сустрэчы намецілі далейшыя шляхі супольнай дзейнасці па падрыхтоўцы маладых спецыялістаў, фарміраванні ў студэнтаў кампетэнцый для вырашэння сучасных задач радыёэлектронікі і электрааўтаматыкі.
Юрый Крышнёў
Фота: М.Конкін, Ю.Крышнёў