У рамках візіту ў Гомельскі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт, 5 кастрычніка 2023 года, кафедру «Прамысловая электроніка» наведаў член калегіі (Міністр) па тэхнічным рэгуляванні Еўразійскай эканамічнай камісіі Назаранка Віктар Уладзіміравіч.
Віктару Уладзіміравічу былі паказаны лабараторыі і распрацоўкі кафедры, расказана пра асноўныя навуковыя напрамкі яе дзейнасці. Ён таксама быў азнаёмлены з навучальным працэсам, наведаў навучальныя лабараторыі метралогіі і адмысловых вымярэнняў у прамысловай электроніцы, а таксама інфармацыйных тэхналогій і кіравання ў тэхнічных сістэмах.
Таксама быў абмеркаваны шэраг пытанняў па стандартызацыі і тэхнічнаму рэгуляванню, перспектывы супрацоўніцтва кафедры з іншымі арганізацыямі Рэспублікі Беларусь у галіне тэхнічнага рэгулявання.
Інжынер кафедры “Прамысловая электроніка”
Запольскі А.Я.