Студэнты кафедры «Прамысловая электроніка» працягваюць удзел у зборы ўраджаю ў КСУП «Брылёва» ў складзе студэнцкага сельскагаспадарчага атрада.
Усяго ў рамках работ, якія пачаліся 10 кастрычніка, задзейнічаны 22 студэнты 2 курса спецыяльнасцей «Інфармацыйныя тэхналогіі і кіраванне ў тэхнічных сістэмах» і «Прамысловая электроніка».
Дзякуючы актыўнай працы і адказнаму падыходу студэнтаў да працы, аказваецца значная дапамога ва ўборцы ўраджаю гэтага года.
Інжынер кафедры ПЭ
Запольскі А.Я.