E.R.A. Знаёмства на кафедры “Прамысловая электроніка”

У аўторак, 19 верасня, на кафедры “Прамысловая электроніка” факультэта аўтаматызаваных інфармацыйных сістэм ГДТУ імя П.В. Сухога прайшло тэматычнае мерапрыемства E.R.A. Знаёмства, мэта якога больш дэталёвае знаёмства студэнтаў першага курса новых спецыяльнасцей “Электронныя сістэмы і тэхналогіі” і “Сістэмы кіравання інфармацыяй” (групы ЭТ-11, СУ-11) з кафедрай, яе асаблівасцямі, прафесарска-выкладчыцкім складам і супрацоўнікамі кафедрамі, а таксама паўдзельнічаць у адкрытым дыялоге з запрошанымі гасцямі і студэнтамі старшых курсаў.

photo_5294142170300797805_y.jpg

Сярод запрошанных гасцей мерапрыемства прысутнічалі дэкан факультэта АІС Сутарма Ігар Іванавіч, дырэктар ПГУП “Ліберці-Трэйдзінг” (хостынг-правайдэр Hosta.BY) Шлыкаў Андрэй Эдуардавіч, менеджар кіравання развіцця экасістэмы ААТ “Белаграпрамбанк” Рублеўскі Сяргей Іванавіч. Арганізатарамі мерапрыемтва выступілі інжынер кафедры “Прамысловая электроніка” Запольскі Андрэй Яўгенавіч” і яе загадчык Крышнёў Юрый Віктаравіч.

photo_5294142170300797806_y.jpg

У пачатку мерапрыемства перад усімі прысутнымі з прэзентацыяй аб кафедры выступіў кандыдат тэхнічных навук, дацэнт, загадчык кафедры “Прамысловая электроніка” Крышнёў Юрый Віктаравіч. Ён распавёў пра гісторыю кафедры, яе прафесарска-выкладчыцкі склад, навуковых напрамках, асноўных распрацоўках. Асобая ўвага была нададзена студэнцкай навукова-даследчай лабараторыі “Радыёаматар”.

photo_5294142170300797807_y.jpg

Далей слова было перададзена менеджару кіравання развіцця экасістэмы ААТ “Белаграпрамбанк” Рублеўскаму Сяргею Іванавічу, які выступіў перад студэнтамі з прэзентацыяй аб рэспубліканскай конкурснай праграме ААТ “Белаграпрамбанка” “Стартап-марафон”, яе мэтах і задачах, асаблівацях ўдзелу, выніках мінулых гадоў. Таксама былі закрануты такія тэмы, як важнасць якаснай адукацыі для рэалізацыі ўласных праектаў, падтрымка стартап-праектаў моладзі і узаемасувязь бізнесу і маладзёжных інцыятыў.

photo_5294142170300797808_y.jpg

Пасля перад прысутнымі выступіў дырэктар гомельскага хостынг-правайдэра Hosta.BY, выпуснік кафедры “Прамысловая электроніка” Шлыкаў Андрэй Эдуардавіч. Ён расказаў аб асноўных напрамках дзейнасці сваей кампаніі і таксама падкрэсліў важнасць адыкацыі і выбраннай прафессіі для будучага кожнага маладога чалавека.  Асобна Андрэй Эдуардавіч спыніўся на пытанні працаўладкавання студэнтаў, падкрэсліўшы, што гатовы разгледзець кандыдатуру кожнага студэнта незалежна ад курса навучання.

photo_5294142170300797809_y.jpg

Таксама перад прысутнымі выступілі студэнты старшых курсаў. Першым выступіў студэнт групы ПМ-41 Аляксандр Лузай, які прайшоў стажыроўку ў Летняй школе Аб'яднанага інстытута ядзерных даследаванняў (г. Дубна, Расійская Федэрацыя). Ён распавёў аб Школе і Інстытуце, асноўных напрамках дзейнасці інстытута, аб лічным ўдзеле у навуковых даследаваннях у рамках праграмы Летняй школы. Асаблівую цікавасць сярод студэнтаў выклікала тлумачэнне асноўных момантаў для прыняцця ўдзелу ў Летняй школе ў наступным годзе. Пасля з расповедам пра кафедру і асаблівасцях навучання на ёй выступілі студэнты групы ПЭ-21 Барэшка Данііл і студэнтка групы ІС-31 Баранава Лізавета, якія таксама з'яўляюцца ўдзельнікамі студэнцкай навукова-даследчай лабараторыі “Радыёаматар”. Кожны студэнт першага курса мог задаць пытанні, якія яго цікавяць.

photo_5294142170300797810_y.jpg

У канцы мерапрыемства выступіў дэкан факультэта аўтаматызаваных сістэм Сутарма Ігар Іванавіч, які падзякаваў арганізатарам і гасцям мерапрыемства, падкрэсліў важнасць такіх мерапрыемстваў для студэнтаў першага курса, пачыная з першых месяцаў навучання. Ігар Іванавіч распавёў больш дэталёва аб факультэце, навуковай, выхаваўчай, вучэбнай работах у рамках факультэта і універсіце. Асобна была ўдзелена ўвага падтрыманню дысцыпліны сярод студэнтаў у рамках навучальнага працэсу. Дэкан факультэта падкрэсліў, што дэканат заўсёды гатовы падтрымаць інцыятыву, якая зыходзіць ад студэнтаў, дапамагчы разабрацца ў праблемных пытаннях, якія ўзніклі ў студэнтаў.

Таксама прынята калектыўнае рашэнне аб правядзенні праз два тыдні другой часткі мерапрыемства, на якой кожны студэнт першага курса кафедры прадставіць прэзентацыю пра сябе. А студэнты з самымі арыгінальнымі прэзентацыямі будуць узнагароджаны прызамі. 

Аўтар артыкула – інжынер А.Я. Запольскі,
дацэнт Ю.В. Крышнёў