6 верасня 2023 года на кафедры "Прамысловая электроніка" адбылася адкрытая лекцыя начальніка сектара Лабараторыі фізікі высокіх энергій Аб'яднанага Інстытута Ядзерных даследаванняў (г. Дубна) Паўла Зарубіна.
Тэма лекцыі: "Ядзерная фатаграфія: з века XIX-га ў век XXI-ы".,
Былі разгледжаны цікавыя аспекты праекта "Беккерэль" на нуклаторне Аб'яднанага Інстытута, у рамках якога ажыццяўляецца даследаванне ядзернай структуры ў рэляцівісцкім падыходзе ва ўмовах малых перадач энергіі–імпульса.
Увагу аўдыторыі выклікала апісанне ўнікальнага эксперыментальнага абсталявання паскаральных комплексаў праблема "белых зорак" спецыфіка апраменьвання ядзернай эмульсіі ядрамі ксенона F3.
А.Я. Запольскі, Ю.В. Крышнёў