14 кастрычніка 2023 года ў гомельскім дзіцячым тэхнапарку "ІНАПАРК" быў адкрыты чарговы сезон мерапрыемстваў «Нестандартныя рашэнні. Думай як інжынер», якія праводзяцца Гомельскім дзяржаўным тэхнічным універсітэтам імя П.В. Сухога сумесна з Гомельскім абласным цэнтрам тэхнічнай творчасці дзяцей і моладзі.
У гэтым годзе сезон мерапрыемстваў адкрывала кафедра «Прамысловая электроніка» факультэта аўтаматызаваных інфармацыйных сістэм з адкрытай лекцыяй «ERA StandUp: Сучасны свет электронікі і аўтаматызацыі». У якасці спікера выступаў інжынер-электронік кафедры Запольскі Андрэй Яўгеньевіч. Дапамагаў яму ў правядзенні і падрыхтоўцы да мерапрыемства студэнт 2-га курса спецыяльнасці «Прамысловая электроніка» Данііл Барэшка.
На лекцыі прысутнічалі навучэнцы профільных класаў інжынернай накіраванасці і фізіка-матэматычнага напрамку са школ Гомельскай вобласці (Гомель, Рэчыца, Жлобін, Лоеў).
Пачалася лекцыя з знаёмства прысутных з дзейнасцю кафедры «Прамысловая электроніка». Прысутным была расказана гісторыя кафедры, навуковых напрамкі, паказаны асноўныя распрацоўкі, разгледжана супрацоўніцтва з Аб'яднаным інстытутам ядзерных даследаванняў (г. Дубна, РФ). Асаблівая ўвага была нададзена новым спецыяльнасцям кафедры «Электронныя сістэмы і тэхналогіі» і «Сродкі кіравання інфармацыяй», асаблівасцям паступлення і мерапрыемствах кафедры для абітурыентаў.
Далей была праведзена інтэрактыўная лекцыя «ERA StandUp: Сучасны свет электронікі і аўтаматызацыі». У рамках лекцыі былі разгледжаны наступныя пытанні:
- Гісторыя развіцця электронікі і аўтаматызацыі.
- Ужыванне аўтаматызацыі ў вашым доме. Разумны дом і інтэрнэт рэчаў (IoT).
- Прымяненне аўтаматызацыі ў прамысловай вытворчасці. Сучасныя кантролеры. Аднаплатныя камп’ютары і іх ужыванне ў аўтаматызацыі. Праграмаваныя лагічныя інтэгральныя схемы (ПЛІС).
- Аўтаматызуй вакол сябе ўсё сам. Работа з Arduino, Orange Pi, NodeMCU (ESP8266).
У рамках мерапрыемства прысутныя былі азнаёмлены з праектам THEOREMS-Dnipro, як рэальным прыкладам аўтаматызацыі ў сферы метэа-, гідра- і эка- вымярэнняў, ажыццёўленым кафедрай «Прамысловая электроніка».
Была прадэманстравана фунцыянаванне набора для распрацоўніка Terasic DE1-SoC, пабудаванага на базе праграмаванай лагічнай інтэгральнай схемы Altera SoC, праграмаваны лагічны кантролер Siemens Logo, элементы сістэм хатняй аўтаматызацыі, а таксама стэнды, зробленыя ў рамках студэнцкай навукова-даследчай лабараторыі «Радыёаматар» пад кіраўніцтвам Запольскага А.Я.: пераўтваральнік частаты для асінхроннага рухавіка, тэрмастат з рэгулёўкай, кантролер для кіравання адраснай святлодыёднай стужкай, смарт-разетка з кіраваннем праз Telegram і метэастанцыя, таксама з кіраваннем праз Telegram.
Праведзены майстар-клас па рабоце з канвеернай станцыяй Festo.
У канцы мерапрыемства кожнаму была дадзена магчымасць азнаёміцца з прадстаўленымі экспанатамі, і задаць пытанні, якія цікавяць.
Удзельнікаў мерапрыемства вельмі зацікавіла ўжыванне сучасных тэхналогій у сучасным свеце і асаблівасці інжынернай творчасці. Прысутныя праявілі жывую цікавасць да разгляданай тэмы і актыўна задавалі пытанні.
Аўтар: інжынер кафедры ПЭ А.Я. Запольскі