На кафедры «Прамысловая электроніка» завершана навукова-даследчая работа «Аптымізацыя метадаў і сродкаў унутрытрубнай дыягностыкі з мэтай паляпшэння метралагічных характарыстык кантрольна-вымяральнага дыягнастычнага снарада», якая выконвалася для адкрытага акцыянернага таварыства «Гомельтранснафта «Дружба».
Кантрольна-вымяральны дыягнастычны снарад (КВДС) прызначаны для вызначэння месцаў парушэння знешняга ізаляцыйнага пакрыцця, вызначэння каардынат і канфігурацыі ўнутранага профіля нафтаправода.
У рабоце ажыццёўлена распрацоўка і лабараторныя выпрабаванні адаметрычнага модуля, прафілеметрычнага модуля, прылады ўнутрытрубнай дыягностыкі парушэнняў ізаляцыйнага пакрыцця нафтаправода. Распрацаваны структурная і электрычная прынцыповая схемы вымяральнага модуля КВДС, спраектавана і выраблена механічная частка КВДС. Распрацаваны парадак работы з КВДС і метады вымярэнняў.
Распрацоўка і мантаж КВДС
Знешні выгляд корпуса кантрольна-вымяральнага дыягнастычнага снарада
Праведзены комплексныя выпрабаванні КВДС на ўчастку «Гомель-Мазыр» рэзервовай ніткі магістральнага нафтаправода «Унеча-Мазыр» дыяметрам 1000 мм (участак 155-156 км, пераход праз раку Сож).
Выхад узмацняльніка канала ўнутрытрубнай дыягностыкі парушэнняў ізаляцыйнага пакрыцця
Выхад аднаго з адаметрычных каналаў
Выхад аднаго з прафіламетрычных каналаў
У рабоце ўдзельнічалі спецыялісты кафедры «Прамысловая электроніка»: загадчык кафедры Крышнёў Ю.В., дацэнт Вяхіраў М.І., інжынеры Якавец У.Д. і Мельнікаў А.В., старшыя выкладчыкі Захаранка Л.А. і Кухарэнка С.М., асістэнт Хананаў В.А., студэнты Беразяўка А.І., Касцюкевіч Р.А., Собалеў У.І., Несцярэнка М.А., Лазебнікаў А.В., Салыхаў М.Б.
Далейшыя вынікі распрацовак будуць выкарыстаныя ў інтарэсах прадпрыемстваў Беларускага дзяржаўнага канцэрна па нафце і хіміі.
Юрый Крышнёў