У Гомелі адбыўся абласны семінар-практыкум «Дзень рэзервіста» на тэму «Развіццё лідэрскіх здольнасцяў і рост асобаснага патэнцыялу будучых кіруючых работнікаў», які праходзіў у сценах Гомельскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта.
Удзел у мерапрыемстве прынялі наібольш паспяховыя і перспектыўныя маладыя людзі, якія валодаюць лідэрскімі і арганізацыйнымі якасьцямі і здольныя да кіраўніцкай дзейнасці: выдатнікі ў вучобе, стыпендыяты спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, актывісты ў навуковай і грамадскай справе, студэнты і маладыя спецыялісты, якія зараз знаходзяцца ў перспектыўным рэзерве Гомельскага абластнога выканаўчага камітэта. У іх ліку і Аляксандр Лугоўскі – студэнт факультэта аўтаматызаваных і інфармацыйных сістэм Гомельскага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта імя П.В. Сухога.
Падчас правядзення абластнога семінара-практыкума маладыя людзі паўдзельнічалі ў цікавых трэнінгах і сустрэчах з маладымі спецыялістамі, якія зараз працуюць на адказных пасадах, наведалі асобные прадпрыемствы абласного цэнтра.
Адным з галоўных пытанняў, разгледжанных падчас абластнога семінара-практыкума, стала рэалізацыя дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі ў Гомельская вобласці. Моладзь – галоўны сацыяльны рэсурс краіны, а таму зараз для людзей, якія імкнуцца працаваць на карысць Беларусі, ствараюцца ўсе ўмовы для камфортнага пражывання і рэалізацыі іх патэнцыялу.
Відэарэпартаж можна паглядзець па наступнай спасылцы: https://www.youtube.com/watch?v=6cku3GKEq1w
Уладзімір Лук'яненка