Адбылася першая ў гісторыі Гомельскага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта імя П.В.Сухога абарона магістарскай дысертацыі на беларускай мове
24 студзеня ў Гомельскім дзяржаўным тэхнічным універсітэце імя П.В.Сухога адбыліся абароны магістарскіх дысертацый завочнай формы атрымання адукацыі. Дысертацыя па спецыяльнасці 1-53 80 01 «Аўтаматызацыя і кіраванне тэхналагічнымі працэсамі і вытворчасцямі» была падрыхтавана і абаронена па-беларуску.