24 студзеня ў Гомельскім дзяржаўным тэхнічным універсітэце імя П.В.Сухога адбыліся абароны магістарскіх дысертацый завочнай формы атрымання адукацыі. Дысертацыя па спецыяльнасці 1-53 80 01 «Аўтаматызацыя і кіраванне тэхналагічнымі працэсамі і вытворчасцямі» была падрыхтавана і абаронена па-беларуску.
Тэма дысертацыі: «Распрацоўка аўтаматызаванай гідраметэаралагічнай станцыі», аўтар – Уладзімір Вернікоўскі, навуковы кіраўнік – загадчык кафедры «Прамысловая электроніка» Юрый Крышнёў. Адзнака абароны - «дзесяць»!
Віншуем маладога магістра тэхнічных навук і жадаем годнага працягу ў гэтым і іншых праектах!
Юрый Крышнёў