05 мая 2017

3 мая на кафедры "Прамысловая электроніка" Гомельскага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта імя П.В. Сухога адбылася V алімпіяда па радыёэлектроніцы

3 мая 2017 г. пры падтрымцы групы кампаній «Политех» на кафедры «Прамысловая электроніка» Гомельскага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта імя П.В.Сухога адбылася V алімпіяда па радыёэлектроніцы, якая праводзілася ў фармаце асабістага спаборніцтва патэнцыяльных абітурыентаў спецыяльнасцяў «Прамысловая электроніка» і «Інфармацыйныя тэхналогіі і кіраванне ў тэхнічных сістэмах». Заданні на алімпіяду складаліся такім чынам, каб яе ўдзельнікі мелі магчымасць прадэманстраваць свае здольнасці ў раздзелах «Электрычнасць і магнетызм», «Кінематыка», «Асновы аўтаматыкі».