3 мая 2017 г. пры падтрымцы групы кампаній «Политех» на кафедры «Прамысловая электроніка» Гомельскага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта імя П.В.Сухога адбылася V алімпіяда па радыёэлектроніцы, якая праводзілася ў фармаце асабістага спаборніцтва патэнцыяльных абітурыентаў спецыяльнасцяў «Прамысловая электроніка» і «Інфармацыйныя тэхналогіі і кіраванне ў тэхнічных сістэмах». Заданні на алімпіяду складаліся такім чынам, каб яе ўдзельнікі мелі магчымасць прадэманстраваць свае здольнасці ў раздзелах «Электрычнасць і магнетызм», «Кінематыка», «Асновы аўтаматыкі». На думку арганізатараў, вырашэнне задач, арыентаваных на будучую прафесійную галіну, дазваляе патэнцыяльным абітурыентам зацікавіцца пытаннем паступлення на вышэйзгаданыя спецыяльнасці ўніверсітэта. У ідэале, прыняўшы ўдзел у цэлым шэрагу такіх нестандартных, прафесійна-арыентаваных алімпіяд для школьнікаў, навучэнцы ўстаноў сярэдняй адукацыі маюць магчымасць дакладней спраектаваць свой уласны прафесійны маршрут, суаднесці свае здольнасці з вынікамі раней пройдзеных прафесійных тэстаў.
Удзел у алімпіядзе 2017 г. прынялі 27 навучэнцаў з 8 розных устаноў сярэдняй адукацыі г. Гомеля.
Пераможцамі алімпіяды сталі:
- Дыплом I ступені – Мінаў Іван Аляксандравіч, Гомельскі гарадскі ліцэй № 1;
- Дыплом IІ ступені – Дзюбо Дзмітрый Уладзіміравіч, Гомельскі гарадскі ліцэй № 1;
- Дыплом IІІ ступені – Лявоненка Макар Уладзіміравіч, Гомельскі гарадскі ліцэй № 1.
Верхняя частка рэйтынгу ўдзельнікаў з пазначэннем колькасці набраных балаў (максімальная колькасць балаў – 69) мае наступны выгляд:
Увогуле, удзел у алімпіядзе прынялі навучэнцы пяці ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі і трох устаноў сярэдняй спецыяльнай адукацыі г. Гомеля. Безумоўна, трэба вызначыць традыцыйна высокі ўзровень падрыхтоўкі навучэнцаў Гомельскага гарадскога ліцэя № 1, якія сёлета фактычна пераўтварылі алмпіяду ў спаборніцтва паміж сабою – лепшы з прадстаўнікоў іншых устаноў адукацыі заняў толькі 11-е месца. Пераможцы алімпіяды – Іван Мінаў, Дзмітрый Дзюбо і Макар Лявоненка былі ўзнагароджаны памятнымі прызамі ад фірмы «Политех» і ад факультэта аўтаматызаваных і інфармацыйных сістэм. Акрамя лаўрэатаў алімпіяды-2017, адмысловымі дыпломамі аргкамітэта былі адзначаны Аляксандр Задаражнюк, Яўген Рудзянкоў, Мікалай Каралёў і Ігнацій Бальцюкевіч.
Перад пачаткам алімпіяды была праведзена экскурсія па выпускаючай кафедры «Прамысловая электроніка» с прэзентацыяй стэндавага абсталявання кафедры і выставай навукова-тэхнічных распрацовак кафедры.
Арганізатары выказваюць спадзяванне, што ўдзельнікам V алімпіяды па радыёэлектроніцы спадабалася атмасфера інтэлектуальнага спаборніцтва, і што кола ўдзельнікаў алімпіяды штогод будзе пашырацца.
Юрый Крышнёў