28 красавіка на кафедры "Прамысловая электроніка" Гомельскага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта імя П.В. Сухога адбылася IV алімпіяда па радыёэлектроніцы
28 красавіка 2016 г. пры падтрымцы групы кампаній "Политех" на кафедры "Прамысловая электроніка" Гомельскага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта імя П.В. Сухога адбылася IV алімпіяда па радыёэлектроніцы, якая праводзілася ў фармаце асабістага спаборніцтва патэнцыяльных абітурыентаў спецыяльнасцяў "Прамысловая электроніка" і "Інфармацыйныя тэхналогіі і кіраванне ў тэхнічных сістэмах".