28 красавіка 2016 г. пры падтрымцы групы кампаній "Политех" на кафедры "Прамысловая электроніка" Гомельскага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта імя П.В. Сухога адбылася IV алімпіяда па радыёэлектроніцы, якая праводзілася ў фармаце асабістага спаборніцтва патэнцыяльных абітурыентаў спецыяльнасцяў "Прамысловая электроніка" і "Інфармацыйныя тэхналогіі і кіраванне ў тэхнічных сістэмах". Заданні на алімпіяду складаліся такім чынам, каб яе ўдзельнікі на базе школьнага курсу фізікі мелі магчымасць максімальна прадэманстраваць свае здольнасці ў практычнай, амаль прафесійнай галіне электронікі і аўтаматыкі. На думку арганізатараў, менавіта гэты падыход дазваляе патэнцыяльным абітурыентам зацікавіцца пытаннем паступлення на канкрэтныя спецыяльнасці ўніверсітэта, адчуць першы смак вырашэння прафесійных задач. Безумоўна, такая прафесійная "экстрапаляцыя" патрабавала майстэрства і ад арганізатараў у сэнсе складання заданняў. У ідэале, прыняўшы ўдзел у цэлым шэрагу такіх нестандартных, прафесійна-арыентаваных алімпіяд для школьнікаў, навучэнцы ўстаноў сярэдняй адукацыі маюць магчымасць дакладней спраектаваць свой уласны прафесійны маршрут, суаднесці свае здольнасці з вынікамі раней пройдзеных прафесійных тэстаў.
Удзел у алімпіядзе 2016 г. прыняў 41 навучэнец з 8 розных устаноў сярэдняй адукацыі г. Гомеля (ў мінулым годзе – 35 навучэнцаў з 11 устаноў адукацыі).
Пераможцамі алімпіяды сталі:
- Дыплом I ступені – Галянок Антон Олегавіч, Гомельскі гарадскі ліцэй № 1;
- Дыплом IІ ступені – Дарошкін Мікіта Валер’евіч, гімназія № 56 г. Гомеля;
- Дыплом IІІ ступені – Мінаў Іван Аляксандравіч, Гомельскі гарадскі ліцэй № 1.
Верхняя частка рэйтынгу ўдзельнікаў з пазначэннем колькасці набраных балаў (максімальная колькасць балаў – 72) мае наступны выгляд:
Месца | Імя ўдзельніка | Установа адукацыі | Колькасць набраных балаў |
---|---|---|---|
1 | Галянок Антон Олегавіч | Гомельскі гарадскі ліцэй № 1 | 53 |
2 | Дарошкін Мікіта Валер’евіч | гімназія № 56 г. Гомеля | 50 |
3 | Мінаў Іван Аляксандравіч | Гомельскі гарадскі ліцэй № 1 | 49 |
4 | Шуплякоў Міхаіл Юр’евіч | Гомельскі гарадскі ліцэй № 1 | 46 |
5 | Машукоў Мікіта Аляксандравіч | Гомельскі гарадскі ліцэй № 1 | 45 |
6-7 | Дзяйнега Мікіта Віктаравіч | Гомельскі гарадскі ліцэй № 1 | 44 |
6-7 | Максімюк Андрэй Мікалаевіч | Гомельскі гарадскі ліцэй № 1 | 44 |
8 | Радзюк Мікіта Сяргеевіч | Гомельскі гарадскі ліцэй № 1 | 41 |
9 | Валасянкін Цімафей Юр’евіч | Гомельскі гарадскі ліцэй № 1 | 40 |
10 | Сцепаненка Артур Русланавіч | гімназія № 56 г. Гомеля | 37 |
11 | Пачарняева Ніна Сяргееўна | гімназія № 51 г. Гомеля | 34 |
12 | Прахарэнка Герман Алегавіч | гімназія № 51 г. Гомеля | 28 |
13 | Шмоніна Вікторыя Юр’еўна | гімназія № 51 г. Гомеля | 24 |
14-15 | Шыханцова Анастасія Фёдараўна | гімназія № 56 г. Гомеля | 23 |
14-15 | Бальцюкевіч Ігнат Казіміравіч | Гомельскі гарадскі ліцэй № 1 | 23 |
16-17 | Беразоўскі Ілля Андрэевіч | сярэдняя школа № 49 г. Гомеля | 21 |
16-17 | Зялінскі Уладзіслаў Дзмітрыевіч | Гомельскі гарадскі ліцэй № 1 | 21 |
18 | Старадубец Андрэй Сяргеевіч | Гомельскі гарадскі ліцэй № 1 | 20 |
19 | Гарадноў Аляксандр Сяргеевіч | гімназія № 56 г. Гомеля | 19 |
20 | Масло Юрый Сцяпанавіч | Гомельскі дзяржаўны дарожнабудаўнічы каледж | 17 |
Увогуле, удзел у алімпіядзе прынялі навучэнцы пяці ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі і трох устаноў сярэдняй спецыяльнай адукацыі г. Гомеля. Калі абагульняць вынікі з улікам таго, прадстаўнікі якіх устаноў адукацыі занялі больш высокія месцы, безумоўна, трэба вызначыць стабільна высокі, з году ў год, узровень падрыхтоўкі навучэнцаў Гомельскага гарадскога ліцэя № 1 і гімназіі № 56 г. Гомеля. Пераможцы алімпіяды – Антон Галянок, Мікіта Дарошкін і Іван Мінаў былі ўзнагароджаны памятнымі прызамі ад фірмы "Политех" і ад факультэта аўтаматызаваных і інфармацыйных сістэм. Акрамя лаўрэатаў алімпіяды-2106, адмысловым дыпломам аргкамітэта за выкарыстанне роднай мовы ў рашэнні задач быў адзначаны вучань гімназіі № 51 г. Гомеля Герман Прахарэнка.
Перад пачаткам алімпіяды была праведзена экскурсія па выпускаючай кафедры «Прамысловая электроніка» с прэзентацыяй стэндавага абсталявання кафедры і выставай навукова-тэхнічных распрацовак кафедры.
Арганізатары выказваюць спадзяванне, што ўдзельнікам IV алімпіяды па радыёэлетроніцы спадабалася атмасфера інтэлектуальнага спаборніцтва, і што кола ўдзельнікаў алімпіяды штогод будзе няўхільна пашырацца.
Юрый Крышнёў