07 июня 2015

5 чэрвеня ў парку «Фестывальны» прайшла выстава вучнёўскіх дасягненняў з удзелам студэнтаў i супрацоўнікаў ФАIС

5 чэрвеня ў парку «Фестывальны» прайшла маштабная выстава вучнёўскіх дасягненняў з удзелам прадстаўнікоў шматлікіх гомельскіх устаноў адукацыі. Выстава была арганізавана ў рамках выязнога семінара-практыкуму для старшыняў гарадскіх Саветаў дэпутатаў па добраўпарадкаванні горада. Такая падзея – гэта яшчэ адна магчымасць паказаць сябе, як прафесіяналаў сваёй справы, не толькі перад калегамі, але і шырокай публіцы.