28 лістапада загадчык кафедры "Прамысловая электроніка", к.т.н, дацэнт Ю.В. Крышнёў правёў прафарыентацыйную сустрэчу з навучэнцамі выпускнога курса профільнай спецыяльнасці "Электронныя вылічальныя сродкі" Гомельскага дзяржаўнага дарожнабудаўнічага каледжа.
Юрый Віктаравіч прадставіў прэзентацыю аб дзейнасці ўніверсітэта і кафедры “Прамысловая электроніка”, расказаў аб асаблівасцях спецыяльнасцей “Электронныя сістэмы і тэхналогіі” і “Сродкі кіравання інфармацыяй”. У парадку дыскусіі былі асветлены пытанні паступлення на завочную скарочаную форму навучання па спецыяльнасці "Электронныя сістэмы і тэхналогіі".
Матэрыял падрыхтавалI:
к.т.н, дацэнт, загадчык кафедры «ПЭ»
Ю.В. Крышнёў,
інжынер, выкладчык-стажор
кафедры «ПЭ»
А.Я Запольскі