Юбілей старшага выкладчыка кафедры «Прамысловая электроніка» Козусева Юрыя Андрэевіча

16 лістапада старшаму выкладчыку кафедры «Прамысловая электроніка» факультэта аўтаматызаваных інфармацыйных сістэм Козусеву Юрыю Андрэевічу споўнілася 70 гадоў!

Юрый Андрэевіч нарадзіўся 16 лістапада 1953 года ў Смаленскай вобласці (РФ). У 1977 годзе скончыў Маскоўскі энергетычны інстытут па спецыяльнасці «Прамысловая электроніка». Пачаў працоўную кар'еру ў 1977 годзе супрацоўнікам навукова-даследчага сектара ГДТУ імя П.В. Сухога. З з'яўленнем кафедры «Прамысловая электроніка» у нашым універсітэце, у 1987 годзе пачаў працаваць на ёй.

photo_5381845531334137561_y.jpg

Юрый Андрэевіч з'яўляецца аўтарам больш за 35 навуковых работ і больш за 25 патэнтаў. Уваходзіць у лік лепшых вынаходнікаў універсітэта. У кола яго навуковых інтарэсаў уваходзяць транзістарная схематэхніка і дынаміка вымяральных ланцугоў. З'яўляецца аўтарам шэрагу вучэбна-метадычных указанняў і дапаможнікаў па аналагавай электроніцы.

У дадзены момант старшы чытае курсы «Электронныя прыборы»,  «Схематэхніка аналагавых прылад», «Фізічныя асновы прамысловай электронікі».

photo_5381845531334137562_y.jpg

5 кастрычніка 2023 года, у рамках мерапрыемстваў, прысвечаных 55-годдзю ГДТУ імя П.В. Сухога, Козусеву Юрыю Андрэевічу за шматгадовую і добрасумленную працу прысвоена званне Заслужанага работніка Гомельскага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта імя П.В. Сухога.

Калектыў кафедры «Прамысловая электроніка», дэкан факультэта аўтаматызаваных інфармацыйных сістэм І.І. Сутарма, студэнты і выпускнікі кафедры сардэчна віншуюць Юрыя Андрэевіча з Юбілеем!

Жадаем творчых поспехаў, моцнага здароўя, рэалізацыі ўсіх задуманых ідэй!

інжынер,аспірант,
выкладчык-стажор кафедры “Прамысловая электроніка”
 Запольскі А.Я.