8 лістапада студэнты 1 курса кафедры «Прамысловая электроніка» наведалі навукова-даследчую лабараторыю «Тэхнічная кераміка і нанаматэрыялы» ГДТУ імя П.В. Сухога.
Студэнты былі азнаёмлены з дзейнасцю лабараторыі, яе навуковым напрамкам, асноўнымі тэхнічнымі распрацоўкамі і матэрыяльна-тэхнічнай базай. Студэнты таксама былі азнаёмлены з пералікам дзяржаўных праграм, у рамках якіх лабараторыя выконвае фундаментальныя і прыкладныя даследаванні. У тым ліку, ДПНД «Канвергенцыя-2025»; Заданне 2.2.6 «Сінтэз і прымяненне кампазіцыйных таблетаваных мішэняў для нанясення тонкаплёнкавых пакрыццяў складанага складу і мадыфікацыя іх уласцівасцяў тэрмаапрацоўкай ў кантраляваным газавым асяроддзі».
Пасля экскурсіі студэнты прыступілі да выканання лабараторнай работы «Фарміраванне золь-гель метадам высокакремнеземістых мішэняў (таблетак) з наначасціцамі матэрыялаў» па дысцыпліне «Матэрыялы электроннай тэхнікі» пад кіраўніцтвам малодшага навуковага супрацоўніка НДЛ «Тэхнічная кераміка і нанаматэрыялы», дацэнта кафедры «Прамысловая электроніка» Аль-Камалі Марванам Фарханом Саіфам Хасанам.
Па выніках лабараторнага занятка студэнты змаглі зрабіць мішэні (таблеткі) з аксіду крэмнію.
інжынер, выкладчык-стажор
кафедры «Прамысловая электроніка»
Запольскі А.Я.