Адкрыты конкурс стартап-праектаў па электроніцы і праграмаванні E.R.A. StartUp

Кафедра "Прамысловая электроніка" ГДТУ імя П.В. Сухога праводзіць Адкрыты конкурс стартап-праектаў па электроніцы і праграмаванні E.R.A. StartUp, які пройдзе 5 мая 2023 года!

Мэта конкурсу - выяўленне таленавітых студэнтаў і дапамога ў рэалізацыі іх пачынанняў.

ПРАВІЛЫ КОНКУРСУ:

  • у конкурсе можна ўдзельнічаць як самастойна, так і камандай да 3 чалавек;
  • прымаюцца любыя праекты, якія звязаны з электронікай і / або праграмаваннем;

Для  ўдзелу необходна:

  • Крок 1 – запоўніць  заяўку па спасылцы. да 1 мая 2023 года.
  • Крок 2 – прыняць удзел у абороне праекта, якая пройдзе 5 мая 2023 года. Для абароны праекта неабходна падрыхтаваць прэзентацыю праекта аб'ёмам не больш за 10 слайдаў і прадэманстраваць свой праект.  Час на абарону і прадстаўленне праекта да 7 хвілін, час на пытанні журы да 5 хвілін. 

Рэкамендуем выкарыстоўваць гатовую форму прэзентацыі, якую можна атрымаць па спасылцы.

Пераможца і прызёры конкурсу будуць узнагароджаны дыпломамі і прызамі!

Склад журы конкурсу:

КРЫШНЁЎ Юрый Віктаравіч (старшыня журы) – к.т.н., дацэнт, загадчык кафедры «Прамысловая электроніка”;

ШЛЫКАЎ Андрэй Эдуардавіч – дырэктар ПГУП "Ліберці-Трэйдзінг";

САХАРУК Андрэй Уладзіміравіч – старшы выкладчык кафедры "Прамысловая электроніка";

ЗАПОЛЬСКІ Андрэй Яўгеньевіч – інжынер кафедры "Прамысловая электроніка".

Онлайн – форма для рэгістрацыі: https://forms.gle/xgYBR9282r5Tq9BfA

Прыклад прэзентацыі з тлумачэннямі: https://docs.google.com/presentation/d/1GCK64-z1ixg34UXY_8UzoVvpLOwYLG0U...

Чат-форум для абмеркавання пытанняў аб конкурсе: https://t.me/eraforum.

 Аўтар артыкула: Запольскі Андрэй