Навучэнцы Гомельскага дзяржаўнага машынабудаўнічага каледжа ў гасцях на кафедры «Прамысловая электроніка»
19 красавіка ў рамках прафарыентацыйнай кампаніі на кафедры «Прамысловая электроніка» адбылася экскурсія навучэнцаў 2 і 3 курсаў Гомельскага дзяржаўнага машынабудаўнічага каледжа па спецыяльнасцях "Тэхнічнае абслугоўванне тэхналагічнага абсталявання і сродкаў робататэхнікі ў аўтаматызаванай вытворчасці" і "Электроніка механічных транспартных сродкаў". Іх суправаджала выпускніца гэтай жа кафедры, а зараз выкладчык каледжа, Бацанава Кацярына Іванаўна.