Кіраўнік лабараторыі – Захаранка Леанід Аляксандравіч, старшы выкладчык.
Тел. (+375 232) 40 57 35
e-mail: leozax@gstu.by
Справаздача па рабоце лабараторыі за 2017-2018 навучальны год
1. Распрацоўка і адладка схем лабараторных работ «Даследаванне арыфметычных прылад» і «Даследаванне трыгераў» для стэнда IDL-800 па курсах «Схематэхніка лічбавых прылад» і «Схематэхніка ў сістэмах кіравання»
Распрацаваны, сманціраваны і эксперыментальна правераны схемныя рэалізацыі модуляў лічбавай электронікі, прызначаныя для даследавання ў рамках лабараторных работ. У якасці элементнай базы выкарыстаны айчынныя мікрасхемы вытворчасці ААТ «Інтэграл».
Распрацаваныя схемы ўкаранёны ў лабараторныя работы па дысцыплінах «Схематэхніка лічбавых прылад».
- Даследаванне арыфметычных прылад;
- Даследаванне трыгераў.
Знешні выгляд стэнда IDL-800 з макетаваннем лічбавай схемы
Над стэндам працавалі: Захаранка Л.А. (ст. выкладчык), Мельнікаў А.В. (асістэнт), Беразяўка А.І. (студэнт гр. ПМ-31), Касцюкевіч Р.А. (студэнт гр. ПМ-31), Собалеў У.І. (студэнт гр. ПМ-31). Стэнд выстаўляўся ў рамках “Бацькоўскай суботы”, Дня адчыненых дзвярэй ФАІС.
2. Распрацоўка вузкапалоснага ўзмацняльніка для кантрольна-вымяральнага дыягнастычнага снарада
Распрацавана структурная і прынцыповая схема прылады ўнутрытрубнай дыягностыкі парушэнняў ізаляцыйнага пакрыцця нафтаправодаў. Асноўнай часткай дадзенай прылады з'яўляецца вузкапалосны ўзмацняльнік, разлічаны на цэнтральную частату 982 Гц. На гэтай частаце фарміруецца інфармацыйны сігнал, прапарцыянальны магнітнаму полю, узнікаючаму ад току ўцечкі ў грунт пры пашкоджаннях знешняй ізаляцыі нафтаправода. Выкананы поўны праектны цыкл ад стварэння разлікова-вылічальнай мадэлі ўзмацняльніка да натурных выпрабаванняў у складзе кантрольна-вымяральнага дыягнастычнага снарада, якія адбыліся на ўчастку «Гомель-Мазыр» рэзервовай ніткі магістральнага нафтаправода «Унеча-Мазыр» дыяметрам 1000 мм (участак 155-156 км, пераход праз раку Сож).
3D-мадэль платы ўзмацняльніка
Адладка работы платы ўзмацняльніка сумесна з працэсарнай платай
Над прыладай працавалі: Сахарук А.У. (асістэнт), Патока М.В. (студэнт гр. ПМ-31), Гапоненка Я.С. (студэнт гр. ПМ-41), Дзямідавец М.У. (студэнт гр. ІС-41). Стэнд выстаўляўся ў рамках “Бацькоўскай суботы”, Дня адчыненых дзвярэй ФАІС, “Свята ўраджаю-2018”.
3. Распрацоўка модуля IP-тэлефаніі для ажыццяўлення галасавых выклікаў праз 3G-мадэм па курсах "Сістэмы тэлекамунікацый" і "Лакальныя інфармацыйныя сістэмы"
Дадзены модуль ўяўляе сабой GSM шлюз, які дазваляе ажыццяўляць выклікі праз 3G-мадэм з дапамогай адмысловага праграмнага забеспячэння, а таксама ажыццяўляць прыём і адпраўку тэкставых паведамленняў.
Знешні выгляд прылады
Знешні выгляд праграмы
Тэхнічныя характарыстыкі:
- Напружанне сілкавання - 5В
- Падтрымліваймыя мадэмы - Huawei E173, Huawei E1550
- Сцісканне галасавога струмення - OpusCodec
- Частата дыскрэтызацыі - 8000 Гц.
- SampleSize - 16 біт.
- Парадак байтаў - LittleEndian.
Функцыі прылады:
- Здзяйсненне зыходзячых выклікаў.
- Прыём ўваходзячых выклікаў.
- Прыём і адпраўка SMS.
- Рэгістрацыя выклікаў і паведамленняў у базе даных.
- Функцыі аўтадазвону і аўтаадказу.
4. Мадэрнізацыя лабараторнага стэнда "Даследаванне АЛП падвойнага інтэгравання" па курсах "Мікраэлектроніка і мікрасхематэхніка" і "Схематэхніка ў сістэмах кіравання"
Распрацаваны, сманціраваны і эксперыментальна правераны лабараторны стэнд "Даследаванне АЛП падвойнага інтэгравання", прызначаны для даследавання рэжымаў работы і параметраў схем аналага-лічбавых пераўтваральнікаў (АЛП) падвайнога інтэгравання на аснове дыскрэтных элементаў у рамках лабараторных работ. У якасці элементнай базы выкарыстаны айчынныя мікрасхемы вытворчасці ААТ «Інтэграл».
Распрацаваныя схемы ўкаранёны ў лабараторныя пракутыкумы па дысцыплінах "Мікраэлектроніка і мікрасхематэхніка" (спец. 1-36 04 02) і "Схематэхніка ў сістэмах кіравання" (спец. 1-53 01 07 аднайменныя лабараторныя работы.
Знешні выгляд лабараторнага стэнда "Даследаванне АЛП падвойнага інтэгравання" па курсах "Мікраэлектроніка і мікрасхематэхніка" і "Схематэхніка ў сістэмах кіравання".
Над стэндам працавалі: Захаранка Л.А. (ст. выкладчык), Мельнікаў А.В. (асістэнт), Беразяўка А.І. (студэнт гр. ПМ-31), Касцюкевіч Р.А. (студэнт гр. ПМ-31), Собалеў У.І. (студэнт гр. ПМ-31). Стэнд выстаўляўся ў рамках “Бацькоўскай суботы”, Дня адчыненых дзвярэй ФАІС.
5. Распрацоўка модуля кантролю тэмпературы цепланосьбіта газавага катла ацяплення для сістэмы «Разумны дом»
Распрацаваны модуль, прызначаны для кантролю цепланосбіта газавага катла. Дадзены модуль з дапамогай двух лічбавых датчыкаў DS18B20 ажыццяўляе вымярэнні тэмпературы цепланосьбіта на ўваходзе і выхадзе з газавага катла. За кошт вызначэння розніцы тэмпературы ацэньваецца эфектыўнасць сістэмы цеплаабмену. Аналагічным чынам з дапамогай аналагавага датчыка ціску кантралюецца наяўнасць дастатковай колькасці цепланосбіта ў трубаправодзе, а гэтак жа работа ацяпляльнай помпы. Усе атрыманыя даныя могуць адпраўляцца на спецыялізаваны сервер па інтэрфейсе RS485 для збору і аналізу статыстычных даных.
У дадзеным модулі рэалізавана інтэлектуальная сістэма кіравання энергаспажываннем. За кошт датчыка асветленасці вызначаецца неабходнасць ўключэння падсвятлення дысплея, а за кошт датчыка руху вызначаецца неабходнасць ўключэння падсветкі і элементаў індыкацыі для ажыццяўлення візуальнага кантролю бягучых параметраў.
Знешні выгляд модуля кантролю тэмпературы цепланосьбіта газавага катла ацяплення для сістэмы «Разумны дом»
Над модулем працавалі: Сахарук А.У. (асістэнт), Патока М.В. (студэнт гр. ПМ-31), Гапоненка Я.С. (студэнт гр. ПМ-41), Дзямідавец М.У. (студэнт гр. ІС-41). Стэнд выстаўляўся ў рамках “Бацькоўскай суботы”, Дня адчыненых дзвярэй ФАІС, “Свята ўраджаю-2018”.
6. Распрацоўка стацыянарнай кантрольна-вымяральнай кропкі рэгістрацыі нізкачастотнага мадуляванага сігнала
Дадзены модуль ўяўляе сабой эксперыментальную схему, якая прымае за кошт магнітнай сувязі сігналы М-паслядоўнасцей даўжынёй 15 або 31 сімвал, параўноўвае іх з эталонам, разлічвае і адлюстроўвае каэфіцыент карэляцыі. У якасці асноўнага кіравальнага і разліковага элемента выкарыстаны PIC-кантролер PIC18F452.
Знешні выгляд стацыянарнай кантрольна-вымяральнай кропкі рэгістрацыі нізкачастотнага мадуляванага сігнала
Над модулем працавалі: Мельнікаў А.В. (асістэнт), Чарапянка Д.А. (студэнт гр. ПМ-41). Модуль выстаўляўся ў рамках “Бацькоўскай суботы”, Дня адчыненых дзвярэй ФАІС.
7. Канфігуруемы нізкачастотны перадатчык
Распрацаваны модуль з'яўляецца генератарам з фільтруючым трактам (трансмітар). На выхадзе модуля фарміруецца фазаманіпуляваны сігнал з сінусоіднай нясучай, або сігнал М-паслядоўнасцей даўжынёй 15 або 31 сімвал у дыяпазоне частот 8..35 Гц. Выхад схемы прызначаны для падключэння да магнітнага індуктара, які ўзбуджае нізкачастотнае магнітнае поле.
Знешні выгляд канфігуруемага нізкачастотнага перадатчыка
Над модулем працавалі: Мельнікаў А.В. (асістэнт), Логвін І.В. (студэнт гр. ІС-41). Модуль выстаўляўся ў рамках “Бацькоўскай суботы”, Дня адчыненых дзвярэй ФАІС.
План работы навучальна-даследчай лабараторыі «Радыёаматар» на 2018-2019 навучальны год
№п/п | Найменне мерапрыемства |
Кіраўнік і выканаўца | Тэрміны выканання |
Форма кантролю |
ВУЧЭБНАЯ РАБОТА | ||||
1. | Распрацоўка лабараторнага стэнда "4-канальны вымяральнік-рэгістратар тэмпературы" па курсе "Схематэхніка ў сістэмах кіравання" |
Захаранка Л.А. – адказны, |
31.12.2018 | - разгляд выніку распрацоўкі на пасяджэннi кафедры “Прамысловая электроніка” (снежань 2018 г.), пасяджэнні Савета ФАІС (снежань 2018 г.), - удзел ва ўнутраных выставах работ (01.01.2019 – 30.06.2019) |
2. | Распрацоўка праграмнага комплексу для правядзення лабараторных і практычных заняткаў па тэме кроскампіляцыі для працэсараў на базе ARM архітэктуры. | Сахарук А.У. – адказны, Аверкаў М.А. (студэнт гр. ІС-41), Гулеў П.С. (студэнт гр. ІС-41). |
30.06.2019 | - разгляд выніку распрацоўкі на пасяджэнні кафедры “Прамысловая электроніка” (чэрвень 2019 г.), пасяджэнні Савета ФАІС (чэрвень 2019 г.), - удзел ва ўнутраных выставах работ (01.05.2019 – 30.06.2019) |
3. | Распрацоўка лабараторнага стэнда "Прыёма-перадатчык на аснове CAN-інтэрфейса" " па курсе "Схематэхніка ў сістэмах кіравання" | Захаранка Л.А. – адказны, Мельнікаў А.В. (асістэнт), Беразяўка А.І. (студэнт гр. ПМ-41), Касцюкевіч Р.А. (студэнт гр. ПМ-41), Собалеў У.І. (студэнт гр. ПМ-41) |
30.06.2019 | - разгляд выніку распрацоўкі на пасяджэнні кафедры “Прамысловая электроніка” (чэрвень 2019 г.), пасяджэнні Савета ФАІС (чэрвень 2019 г.), - удзел ва ўнутраных выставах работ (01.05.2019 – 30.06.2019) |
НАВУКОВАЯ РАБОТА | ||||
1. | Распрацоўка модуляў спалучэння і праграмнага забеспячэння для падлучэння сканера штрых-кода і касавага апарата да планшэта з АС Android, прызначаных для аўтаматызаванай сістэмы ўліку продажаў. |
Сахарук А.У. – адказны, |
31.12.2018 | - разгляд выніку распрацоўкі на пасяджэнні кафедры “Прамысловая электроніка” (снежань 2018 г.), пасяджэнні Савета ФАІС (снежань 2018 г.), - удзел ва ўнутраных выставах работ (01.01.2019 – 30.06.2019) |
2. | Распрацоўка індыкатара напружанасці поля з лічбавым частатамерам для вызначэння радыёперадаючых прылад | Сахарук А.У. – адказны, Патока М.В. (студэнт гр. ПМ-41), Багонцаў Д.С. (студэнт гр. ПМ-31), Запольскі А.Я. (студэнт гр. ПМ-31). |
30.06.2019 | - разгляд выніку распрацоўкі на пасяджэнні кафедры “Прамысловая электроніка” (чэрвень 2019 г.), пасяджэнні Савета ФАІС (чэрвень 2019 г.), - удзел ва ўнутраных выставах работ (01.05.2019 – 30.06.2019) |