18 октября 2018

Студэнты і выкладчыкі ФАIС наведалі Гомельскі цэнтр стандартызацыі метралогіі і сертыфікацыі

11 кастрычніка студэнты спецыяльнасці «Прамысловая электроніка» і выкладчыкі кафедры наведалі Гомельскі цэнтр стандартызацыі метралогіі і сертыфікацыі (ЦСМС). Візіт адбыўся ў рамках мерапрыемстваў, прымеркаваных да 50-годдзя ЦСМС. Падчас візіту былі ажыццёўлены экскурсіі па падрадзяленнях ЦСМС: галоўнай метралагічнай службе, выпрабавальным цэнтры, аддзеле па выпрабаваннях, аддзеле сістэм менеджменту, сектары па стандартызацыі, цэхе па рамонце СВ «Эталон», аддзеле па сертыфікацыі. Спецыялісты ЦСМС распавялі пра працоўныя задачы і абсталяванне, а таксама адказалі на шматлікія пытанні.