17 сакавіка 2015 г. пры падтрымцы групы кампаній "Политех" на кафедры "Прамысловая электроніка" Гомельскага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта імя П.В. Сухога адбылася III алімпіяда па радыёэлектроніцы, якая ў другі раз праводзілася ў фармаце асабістага спаборніцтва патэнцыяльных абітурыентаў спецыяльнасцяў "Прамысловая электроніка" і "Інфармацыйныя тэхналогіі і кіраванне ў тэхнічных сістэмах".
Заданні на алімпіяду складаліся такім чынам, каб яе ўдзельнікі на базе школьнага курсу фізікі мелі магчымасць максімальна прадэманстраваць свае здольнасці ў практычнай, амаль прафесійнай галіне электронікі і аўтаматыкі. На думку арганізатараў, менавіта гэты падыход дазваляе патэнцыяльным абітурыентам зацікавіцца пытаннем паступлення на канкрэтныя спецыяльнасці ўніверсітэта, адчуць першы смак вырашэння прафесійных задач. Безумоўна, такая прафесійная "экстрапаляцыя" патрабавала майстэрства і ад арганізатараў у сэнсе складання заданняў. У ідэале, прыняўшы ўдзел у цэлым шэрагу такіх нестандартных, прафесійна-арыентаваных алімпіяд для школьнікаў, навучэнцы ўстаноў сярэдняй адукацыі маюць магчымасць дакладней спраектаваць свой уласны прафесійны маршрут, суаднесці свае здольнасці з вынікамі раней пройдзеных прафесійных тэстаў.
Удзел у алімпіядзе 2015 г. прынялі 34 навучэнца з 11 розных устаноў сярэдняй адукацыі г. Гомеля (ў мінулым годзе – 22 навучэнца).
Пераможцамі алімпіяды сталі:
- Дыплом I ступені – Шараеў Мікіта Пятровіч, Гомельскі гарадскі ліцэй № 1;
- Дыплом IІ ступені – Карчэўскі Мiхаiл Андрэевіч;
- Белых Уладзіслаў Вячаслававіч, абодва – Гомельскі гарадскі ліцэй № 1;
- Дыплом IІІ ступені – Шылоўская Кацярына Вітальеўна, гімназія № 56 г. Гомеля;
- Зялінскі Уладзіслаў Дзмітрыевіч, Гомельскі гарадскі ліцэй № 1.
Верхняя частка рэйтынгу ўдзельнікаў з пазначэннем колькасці набраных балаў (максімальная колькасць балаў – 70) мае наступны выгляд:
№ | Імя ўдзельніка | Установа адукацыі | Колькасць набраных балаў |
---|---|---|---|
1 | Шараеў Мікіта Пятровіч (16 гадоў) |
Гомельскі гарадскі ліцэй № 1 | 52 |
2-3 | Карчэўскі Мiхаiл Андрэевіч (16 гадоў) |
Гомельскі гарадскі ліцэй № 1 | 51 |
2-3 | Белых Уладзіслаў Вячаслававіч (17 гадоў) |
Гомельскі гарадскі ліцэй № 1 | 51 |
4-5 | Шылоўская Кацярына Вітальеўна (16 гадоў) |
гімназія № 56 г. Гомеля | 46 |
4-5 | Зялінскі Уладзіслаў Дзмітрыевіч (16 гадоў) |
Гомельскі гарадскі ліцэй № 1 | 46 |
6 | Зарэцкi Уладзiмiр Аляксандравiч (17 гадоў) |
Гомельскі дзяржаўны каледж чыгуначнага транспарту | 42 |
7 | Зяновіч Аляксандр Юр’евiч (17 гадоў) |
гімназія № 56 г. Гомеля | 38 |
8 | Баброўнікаў Уладзіслаў Ігаравіч (16 гадоў) |
гімназія № 56 г. Гомеля | 34 |
9 | Фяськоў Вячаслаў Віктаравіч (16 гадоў) |
гімназія № 56 г. Гомеля | 30 |
10 | Драгалеў Яўген Анатольевіч (17 гадоў) |
гімназія № 56 г. Гомеля | 26 |
11-12 | Залецiн Максім Сяргеевіч (17 гадоў) |
сярэдняя школа №26 г. Гомеля | 25 |
11-12 | Шкаляр Вадзім Сяргеевіч (15 гадоў) |
сярэдняя школа № 61 г. Гомеля | 25 |
13-14 | Клімаў Сяргей Міхайлавіч (16 гадоў) |
сярэдняя школа №26 г. Гомеля | 24 |
13-14 | Бяззубаў Максім Мікалаевіч (17 гадоў) |
сярэдняя школа №26 г. Гомеля | 24 |
15-16 | Фралянкоў Андрэй Уладзіміравіч (17 гадоў) |
сярэдняя школа №52 г. Гомеля | 20 |
15-16 | Чумачэнка Віктар Андрэевіч (17 гадоў) |
гімназія № 10 г. Гомеля | 20 |
17 | Федарэнка Уладзімір Аляксандравіч (16 гадоў) |
гімназія № 10 г. Гомеля | 14 |
18-19 | Рак Арцём Ігаравіч (17 гадоў) |
сярэдняя школа № 52 г. Гомеля | 13 |
18-19 | Паўлаў Уладзімір Андрэевіч (16 гадоў) |
Гомельскі дзяржаўны каледж чыгуначнага транспарту | 13 |
20 | Тарасаў Аляксандр Уладзіміравіч (18 гадоў) |
Гомельскі дзяржаўны дарожнабудаўнічы каледж | 12,5 |
Перад пачаткам алімпіяды была праведзена экскурсія па выпускаючай кафедры «Прамысловая электроніка» с прэзентацыяй стэндавага абсталявання кафедры і выставай навукова-тэхнічных распрацовак кафедры.
Трэба зазначыць, што адсутнасць узроставых абмежаванняў дазволіла прыняць удзел у алімпіядзе навучэнцам рознага ўзросту: самаму малодшаму ўдзельніку – Анатолю Саухіну з сярэдняй школы № 21 г. Гомеля толькі 13 гадоў, але ж, ён мае па выніках 11 балаў у сваім актыве. Самым старэйшым ўдзельнікам стаў 21-гадовы Арцём Пінчук з Гомельскага дзяржаўнага прафесійна-тэхнічнага каледжа электратэхнікі. Адзначым вынік 15-гадовага Вадзіма Шкаляра з сярэдняй школы № 61 г. Гомеля, які набраў даволі значную суму балаў – 25, прадэманстраваўшы не па гадах добрыя веды не толькі ў вырашэнні фізічных задач, але і ў разліку схем. Калі абагульняць вынікі з улікам таго, прадстаўнікі якіх устаноў адукацыі занялі больш высокія месцы, безумоўна трэба вызначыць высокі ўзровень падрыхтоўкі навучэнцаў Гомельскага гарадскога ліцэя № 1 і гімназіі № 56 г. Гомеля.
Арганізатары выказваюць спадзяванне, што ўдзельнікам спадабалася атмасфера інтэлектуальнага спаборніцтва і кола ўдзельнікаў алімпіяды штогод будзе няўхільна пашырацца.
Юрый Крышнёў