Спецыяльнасць «Інфармацыйныя тэхналогіі і кіраванне ў тэхнічных сістэмах» – выбар для тых, хто ўжо зараз думае пра будучую працоўную кар'еру
Адным з асноўных драйвераў навукова-тэхнічнага прагрэсу на працягу ўсёй гісторыі з'яўляецца імкненне чалавецтва да ўдасканалення тэхнічных механізмаў і прыстасаванняў. У сучасным свеце немагчыма адшукаць галіну чалавечай дзейнасці, у якой не выкарыстоўваліся б разнастайныя сістэмы, распрацаваныя спецыялістамі ў сферы электрааўтаматыкі і праграмавання.