VIІ алімпіяда па радыёэлектроніцы на кафедры "Прамысловая электроніка" Гомельскага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта імя П.В.Сухога
22 мая 2019 г. на кафедры «Прамысловая электроніка» Гомельскага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта імя П.В. Сухога адбылася VІІ алімпіяда па радыёэлектроніцы, якая праводзілася ў фармаце асабістага спаборніцтва патэнцыяльных абітурыентаў спецыяльнасцяў «Прамысловая электроніка» і «Інфармацыйныя тэхналогіі і кіраванне ў тэхнічных сістэмах». Заданні на алімпіяду складаліся такім чынам, каб яе ўдзельнікі мелі магчымасць прадэманстраваць свае здольнасці ў практычнай частцы раздзела «Электрычнасць і магнетызм», курса фізікі ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі.