У «палітэху» стварылі разумны герметызатар
Спецыялісты кафедры «Прамысловая электроніка» Гомельскага д зяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта імя П. Сухога і ААТ «Гомельтранс-нафта Дружба» распрацавалі ўнутрытрубны герметызатар для нафтаправодаў, які кіруецца з паверхні зямлі. Агрэгат прызначаны для ўтрымання ціску слупа нафты ў трубе перад тым участкам трубы, на якім праводзяцца рамонтныя работы. Сістэма ўжо выкарыстоўваецца на нафтаправодзе «Дружба». Зараз афармляецца патэнт на вынаходства.