Навучальна-даследчая лабараторыя «Радыёаматар» кафедры «Прамысловая электроніка»

Кіраўнік лабараторыі – Захаранка Леанід Аляксандравіч, старшы выкладчык.

Тел. (+375 232) 26 53 30

e-mail: leozax@gstu.by


Справаздача па рабоце лабараторыі «Радыёаматар» кафедры «Прамысловая электроніка» за 2019/2020 навучальны год

1. Распрацоўка праграмнага комплекса для правядзення лабараторных і практычных заняткаў па тэме кроскампіляцыі для працэсараў на базе ARM архітэктуры

Мэтай распрацоўкі з'яўляецца стварэнне комплекснага кросплатформеннага інструментарыя для распрацоўкі як кансольных дастасаванняў, так і дастасаванняў з графічным інтэрфейсам пад аднаплатавыя персанальныя камп'ютары (ПК), і інтэграцыя дадзенага інструментарыя ў навучальны працэс.

Склад праграмнага комплекса:

  • кроскампілятар пад архітэктуру armhf на аснове GNU GCC;
  • утыліта make, аўтаматызуе працэс зборкі;
  • утыліта GDB, для адладкі дастасаванняў на аднаплатным ПК;
  • сістэмны вобраз для аднаплатавага ПК (у складзе загрузчыка u-boot, ядра Linux і сістэмнага атулення Ubuntu);
  • кросплатформенны камплект Qt пад зададзеную архітэктуру.

У выніку гэтай работы было распрацавана два праграмных комплексы пад наступныя аднаплатавыя ПК:

  • Orange pi Zero
  • Seco SBC-A62-J

Таксама ў працэсе работы была распрацавана ўтыліта для партавання неабходных бібліятэк з сістэмнага вобразу аднаплатавага ПК у sysroot кроскампілятара.

1-1.jpg

Знешні выгляд утыліты для партавання бібліятэк

            Для зручнасці кросплатформеннай распрацоўкі абодва комплексы былі інтэграваныя ў IDE QtCreator.

1-2.jpg

Спіс камплектаў, інтэграваных у QtCreator

2. Распрацоўка лабараторнага стэнда "Прыёмаперадатчык на аснове на аснове CAN-інтэрфейса"

З дапамогай распрацаванага стэнда студэнты змогуць вывучаць схему падлучэння розных датчыкаў да сістэмы кіравання по CAN-интерфейсе і адладжваць алгарытм перадачы вымераных даных. Стэнд уяўляе сабой дзве макетныя платы (перадатчык і прыёмнік) са схемай на аснове PIC-кантролера 18F2580. З дапамогай асцылографа і аналізатара пратаколаў, студэнты смогуць вывучыць CAN-інтэрфейс, як на фізічным, так і на праграмным узроўні.

 

2-1.jpg

Схема передатчыка (прыёмніка) лабараторнага стэнда "Прыёма-перадатчык на аснове CAN-інтэрфейса"па курсе "Схематэхніка ў сістэмах кіравання"

2-2.jpg

Макетная плата для лабараторнага стэнда "Прыёмаперадатчык на аснове CAN-інтэрфейса" па курсе "Схематэхніка ў сістэмах кіравання"

3. Распрацоўка індыкатара напружанасці поля з лічбавым частатамерам для вызначэння радыёперадаючых прылад

Індыкатар напружанасці поля можна выкарыстоўваць як пры распрацоўцы, так і ў рамонце радыёпераючых прылад, а таксама для радыёвызначэння. У адрозненне ад аналагавых індыкатараў напружанасці, якія індыкуюць напружанне ва ўмоўных адзінках, лічбавая прылада дазваляе дадаткова вызначаць частату, на якой ажыццяўляецца радыёперадача.

3-1.jpg

Схема індыкатара напружанасці поля

Умоўна схему можна падзяліць на дзве часткі: вымярэння ўзроўню напружанасці і вызначэння частоты.

Сігнал праз прыёмную антэну паступае на папярэдні ўзмацняльнік радыёсігналу, рэалізаваны на мікрасхеме MSA2111. З выхаду папярэдняга радыёўзмацняльніка сігнал праз кандэнсатар С2 паступае на дзве паралельныя схемы. Першая схема рэалізавана на аперацыйным узмацняльніку MCP6001U. Вымяраны сігнал паступае на неінвертуючы ўваход аперацыйнага ўзмацняльніка праз кандэнсатар С9 і шпулю індуктыўнасці L3. На аперацыйным узмацняльніку рэалізаваны фільтр нізкіх частот. Сігнал пасля фільтра паступае на ўваход аналага-лічбавага пераўтваральніка (АЛП) мікракантролера. Дадзеная схема прызначана для вымярэння ўзроўню напружанасці поля. Другая схема рэалізавана на дзельніку частаты SAB6456. На дзельнік частаты ўваходны сігнал паступае непасрэдна з кандэнсатара С2. Пасля яго частата памяншаецца ў 256 разоў і паступае на базу транзістара VT1 праз кандэнсатар С5. Сігнал з калектара транзістара паступае на лічбавы порт мікракантролера. Дадзеная схема прызначана для вымярэння частаты радыёсігнала.

3-2.jpg

Праект разводкі друкаванай платы індыкатара напружанасці поля

3-3.jpg

Знешні выгляд індыкатара напружанасці поля


План работы навучальна-даследчай лабараторыі «Радыёаматар» на 2019-2020 навучальны год

п/п Найменне
мерапрыемства
Кіраўнік і выканаўца Тэрміны
выканання
Форма кантролю
ВУЧЭБНАЯ РАБОТА
1.

Распрацоўка лабараторнага стэнда "Исследования светодиодных индикаторов" па курсе "Системы отображения информации"

Хананов В.А. – адказны,
Назюта А.М. (ІС-41), Касцюкевіч Р.А. (МАГ39-21), Собалеў У.І. (МАГ39-21).

31.12.2020

- разгляд выніку распрацоўкі на пасяджэнні кафедры “Прамысловая электроніка” (снежань 2020 г.), пасяджэнні Савета ФАІС (снежань 2020 г.),
- удзел ва ўнутраных выставах работ (01.01.2021 – 30.06.2021)

2.

Распрацоўка лабараторнага стэнда "Исследования характеристик человеческого зрения" па курсе "Системы отображения информации"

Хананов В.А. – адказны,
Назюта А.М. (ІС-41), Лукашэвіч А.С. (ПМ-41), Запольскі А.Я. (МАГ39-11).

30.06.2021

- разгляд выніку распрацоўкі на пасяджэнні кафедры “Прамысловая электроніка” (чэрвень
2021 г.), пасяджэнні Савета ФАІС (чэрвень 2021 г.),
- удзел ва ўнутраных выставах работ (01.05.2021 – 30.06.2021)

3. Разработка аппаратного модуля и ПО для управления пневматическими стендами Феста

Сахарук А.В. – адказны,
Растрэпін І.В. (ІС-41)

30.06.2021

- разгляд выніку распрацоўкі на пасяджэнні кафедры “Прамысловая электроніка” (чэрвень
2021 г.), пасяджэнні Савета ФАІС (чэрвень 2021 г.),
- удзел ва ўнутраных выставах работ (01.05.2021 – 30.06.2021)

НАВУКОВАЯ РАБОТА
1.

Разработка модуля картографии для Qt на основе Openstreetmap

Сахарук А.В. – адказны,
Ярмаловіч І.Я. (ІС-41)

31.12.2020

- разгляд выніку распрацоўкі на пасяджэнні кафедры “Прамысловая электроніка” (снежань 2020 г.), пасяджэнні Савета ФАІС (снежань 2020 г.),
- удзел ва ўнутраных выставах работ (01.01.2021 – 30.06.2021)

2.

Разработка беспроводного датчика температуры с передачей информации на ПК

Захаранка Л.А. – адказны,
Лукашэвіч А.С. (ПМ-41), Зарэцкі Д.С. (ПМ-41), Старадубцаў С.Д. (ПМ-41), Запольскі А.Я. (МАГ39-11).

30.06.2021

- разгляд выніку распрацоўкі на пасяджэнні кафедры “Прамысловая электроніка” (чэрвень
2021 г.), пасяджэнні Савета ФАІС (чэрвень 2021 г.),
- удзел ва ўнутраных выставах работ (01.05.2021 – 30.06.2021)

3.

Разработка устройства чтения и воспроизведения аудиофайлов с SD-карты (МК STM32F303)

Захаранка Л.А. – адказны,
Лукашэвіч А.С. (ПМ-41), Зарэцкі Д.С. (ПМ-41), Старадубцаў С.Д. (ПМ-41), Запольскі А.Я. (МАГ39-11), Багонцаў Д.С. (МАГ39-11)

31.12.2020

- разгляд выніку распрацоўкі на пасяджэнні кафедры “Прамысловая электроніка” (снежань 2020 г.), пасяджэнні Савета ФАІС (снежань 2020 г.),
- удзел ва ўнутраных выставах работ (01.01.2021 – 30.06.2021)