Штогод кафедра «Прамысловая электроніка» прымае актыўны ўдзел у цыкле навукова-папулярных мерапрыемстваў «Нестандартныя рашэнні. Думай як інжынер», якія праводзяцца на базе дзіцячага тэхнапарку «ІНАПАРК» Гомельскім дзяржаўным тэхнічным універсітэтам імя П.В. Сухога сумесна з Гомельскім абласным цэнтрам тэхнічнай творчасці дзяцей і моладзі.
У снежні 2025 года для прадстаўнікоў інжынерных класаў Гомельскай вобласці было праведзена мерапрыемства «ERA СЕМІНАР: Iнавацыйны свет электронікі, робататэхнікі і аўтаматызацыі вакол нас – ад простага да складанага», якое уваходзіць у цыкл навукова-адукацыйных мерапрыемстваў ERA GSTU.
У якасці спікера, ужо чацвёрты год запар, выступіў аспірант, інжынер-электронік, асістэнт кафедры «Прамысловая электроніка» Андрэй Запольскі. Дапамагалі яму ў правядзенні мерапрыемства студэнты груп СУ-11 і СУ-31 спецыяльнасці «Сістэмы кіравання інфармацыяй» Цімафей Ракіцкі, Данііл Санец, Аляксандр Мазурэнка, Ігар Бобер, Дар'я Лопанава, Максім Ісаеў.
Пачалася лекцыя са знаёмства прысутных з дзейнасцю кафедры «Прамысловая электроніка». З прэзэнтацыяй пра кафедру і яе спецыяльнасці выступіў студэнт группы СУ-11 Максім Ісаеў. Кожнаму прысутнаму былі выдадзены інтэрактыўныя буклеты аб кафедры, падрыхтаванныя Андрэем Запольскім.
Прысутныя даведаліся пра гісторыю кафедры, навуковыя напрамкі дзейнасці і асноўныя распрацоўкі яе спецыялістаў. Дэталёва было разгледжана супрацоўніцтва кафедры з Міжнароднай міжурадавай арганізацыяй «Аб'яднаны інстытут ядзерных даследаванняў», дзе ў супрацоўніцтве з вядомымі спецыялістамі дадзенага мега-саенс цэнтра Аленай Какаулінай, Анатолем Сідорыным і Вячаславам Цярэшчанка, спецыялісты кафедры прамаюць удзел у распрацоўцы радыёэлектронных сістэм для забеспячэння эксперыментаў на калайдэрах Nuclotron і NICA. Неабходная ўвага была нададзена адукацыйнай дзейнасці кафедры, звязанай з падрыхтоўкай спецыялістаў па спецыяльнасцях «Электронныя сістэмы і тэхналогіі» і «Сістэмы кіравання інфармацыяй», асаблівасцям паступлення і мерапрыемствам кафедры для абітурыентаў. Таксама прысутным была прадстаўлена інфармацыя пра цыкл мерапрыемстваў «ERA GSTU», якія на працягу года праводзіць кафедра «Прамысловая электроніка» і факультэт аўтаматызаваных і інфармацыйных сістэм, у тым ліку – міжнародныя мерапрыемствы: моладзевы конкурс тэхналагічных праектаў «ERA Startup», адукацыйная стартап-праграма «ERA Дзеянне» і навукова-тэхнічная канферэнцыя «ERA Сучасная навука».
Далей была праведзена асноўная частка інтэрактыўнай лекцыі, у рамках якой былі разгледжаны наступныя пытанні:
- знаёмства з азамі электронікі, праграмавання, робататэхнікі і аўтаматызацыі;
- што такое побытавая аўтаматызацыя і як зрабіць дом разумным;
- прамысловая аўтаматызацыя і як гэта ўладкавана;
- як стаць распрацоўнікам электронікі і софта;
- штучны інтэлект і неўрасеткі ў аўтаматызацыі;
- якая бывае сувязь і што такое радыёаматарства: жывыя эксперыменты з радыёсувяззю і першы ў жыцці QSO.
Пра штучны інтэлект і неўрасеткі прысутным рассказаў студэнт групы СУ-31 Данііл Санец, які таксама падрыхтаваў інтарактэўную прэзентацыю і прадэманстраваў прыклады выкарастання падобных тэхналогій ва ўласных праектах.
Пасля тэартычна-пазнавальнай часткі мерапрыемтва для прысутных былі прадэманстраваны практычная майстар-класы па рабоце з прыборамі і эксперыменты, у якіх мог паўдзельнічаць любы жадаючы. Адметна, што для кожнага, хто прыняў удзел у практычным радзеле, арганізатарамі – Андреем Запольскім і Аляксандрам Мазурэнкам, былі нарыхтаваны міні-прызы.
У рамках практычнай часткі былі прадэманстраваны:
Эксперымент 1. Работа з індыкатарнай зашрубкай: што такое «фаза»?;
Эксперымент 2. Ватметр: вымяраем магутнасць розных электрапрыбораў;
Эксперымент 3. Мультыметр: вымяраем пастаяннае напружанне і супраціўленне;
Эксперымент 4. Токавыя абцугі: вымяраем ток і пераменнае напружанне;
Эксперымент 5. Работа з Arduino: датчык тэмпературы і рэле;
Эксперымент 6. Работа з асцылографам: як выглядае інфармацыйны сігнал ў выглядзе гаворкі чалавека;
Эксперымент 7. Работа з радыёстанцыяй: першае QSO і передача медыяданых па радыё (пры падтрымцы гомельскага клуба радыёаматараў «Кварц»).
У рамках мерапрыемства былі прадэманстраваны функцыянаванне набора для распрацоўніка Terasic DE1-SoC, пабудаванага на базе праграмаванай лагічнай інтэгральнай схемы Altera SoC; праграмаваны лагічны кантролер Siemens Logo; элементы сістэм хатняй аўтаматызацыі; прафесійныя прыборы, якія прыменяюць пры распрацоўцы і абслугоўванні сучаснай электронікі; радыёстанцыі; стэнд, зроблены студэнтам групы СУ-31 Аляксандрам Мазурэнкам у рамках работы ў студэнцкай навукова-даследчай лабараторыі «ERA Радыёаматар» пад кіраўніцтвам Андрэя Запольскага.
У трэцяй, апошняй частцы мерапрыемства была арганазавана інтэрактыўная ERA Віктарына «Знаўца свету электронікі, робататэхнікі і аўтаматызацыі» з прызамі і дыпломамі для пераможцаў. Пытанні для віктарыны былі падрыхтаваны Андрэем Запольскім, а яе лічбавую версію для правядзяння ў фармате online-квіза падрыхтаваў студэнт групы СУ-11 Ігар Бобер.
Таксама на працягу ўсяго мерапрыемства праходзіў конкурс «Прыз за падпіску», у рамках якога кожны мог выпрабаваць сваю ўдачу: паспрабаваць выйграць міні-прыз ад арганізатараў у абмен на падпіску на ўніверсітэцкія каналы ў Telegram.
На завяршэнне мерапрыемства кожнаму ўдзельніку была дадзена магчымасць азнаёміцца з прадстаўленымі экспанатамі, і задаць адпаведныя пытанні.
Удзельнікаў мерапрыемства вельмі зацікавіла ўжыванне сучасных тэхналогій у сучасным свеце і асаблівасці інжынернай творчасці. Прысутныя праявілі жывую цікавасць да разгляданых тэм і актыўна задавалі пытанні.
Фінальнай кропкай мерапрыемства стала ўручэнне дыпломаў і прызоў за перамогу ў віктарыне і конкурсе. Так пераможцам інтэлектуальнай віктарыны стаў Дземчанка Аляксей (Сярэдняя школа №26 г. Гомеля).
Аcпірант, інжынер-электронік,
асістэнт кафедры ПЭ
Андрэй Запольскі











