Защита магистерских диссертаций по специальности 7-06-0713-02 "Электронные системы и технологии"

24 чэрвеня на кафедры "Прамысловая электроніка" адбылася абарона магістарскіх дысертацый па акрэдытаванай спецыяльнасці 7-06-0713-02 "Электронныя сістэмы і тэхналогіі".

У адпаведнасці з загадам старшынёй дзяржаўнай экзаменацыйнай камісіі па абароне магістарскіх дысертацый быў прызначаны д.т.н., прафесар Бачкоў Канстанцін Апанасавіч, загадчык навукова-даследчай лабараторыі "Бяспека і электрамагнітная сумяшчальнасць тэхнічных сродкаў" установы адукацыі "Беларускі дзяржаўны універсітэт транспарту".

Запрошаным членам ДЭК па традыцыі быў былы выпускнік кафедры «Прамысловая электроніка» Вараб'ёў Сяргей Паўлавіч, начальнік сектара ВЧ і ПА СРЗА і аўтаматыкі Гомельскага РУП электраэнергетыкі "Гомельэнерга";

m1.jpg

З прафесарска-выкладчыцкага складу кафедры ў рабоце ДЭК прымалі ўдзел загадчык кафедры "Прамысловая электроніка" к.т.н., дацэнт Крышнёў Юрый Віктаравіч і к.т.н., дацэнт Кавалёў Аляксей Віктаравіч.

Да абароны было прадстаўлена 6 магістарскіх дысертацый.

Камісія адзначыла, што магістарскія дысертацыі выкананы па навукова-даследчай тэматыцы на дастаткова высокім прафесійным узроўні і ахопліваюць шырокі спектр тэм.

m2.jpg
m3.jpg

Адна магістарская дысертацыя па выніках абароны атрымала найвышэйшую адзнаку 10 балаў. Гэта дысертацыя КОТАВАЙ Юліі Яўгенаўны, «Распрацоўка вымяральных пераўтваральнікаў для электралітычных адчувальных элементаў узроўню» выкананая пад кіраўніцтвам дацэнта кафедры «Прамысловая электроніка» У.А. Карпава.

m4.jpg

Пры абароне магістарскіх дысертацый, магістранты выдатна адказвалі на зададзеныя пытанні ў галіне прадмета даследавання і сумежных абласцей ведаў, дэманструючы ўзровень падрыхтоўкі, які адпавядае акадэмічнай ступені "магістр".

Рашэннем Дзяржаўнай экзаменацыйнай камісіі ўсім магістрантам, якія абаранілі дысертацыі, была прысвоена акадэмічная ступень "магістр".

m5.jpg

Старшыня ДЭК павіншаваў магістрантаў з паспяховай абаронай і пажадаў поспехаў у далейшай навуковай дзейнасці.

m6.jpg

30 чэрвеня ва ўрачыстай абстаноўцы першы прарэктар універсітэта Кроль Дз.Р. уручыў магістрам дыпломы.