28 мая 2023 г. загадчыку кафедры "Прамысловая электроніка" Крышнёву Юрыю Віктаравічу споўнілася 50 гадоў.
Крышнеў Ю.В. пачаў сваю працоўную дзейнасць ва ўстанове адукацыі «Гомельскі дзяржаўны тэхнічны універсітэт імя П.В. Сухога» ў 1995 г.; на пасадзе загадчыка кафедры «Прамысловая электроніка» – з 21 лістапада 2006 г.
Падчас сваёй працоўнай дзейнасці зарэкамендаваў сябе ініцыятатыўным, патрабавальным і адказным выкладчыкам. Прымае актыўны ўдзел у грамадскай рабоце ўніверсітэта, узначальвае творчую работу студэнцтва.
Крышнеў Ю.В. унёс значны ўклад у развіццё і ўдасканаленне вучэбна-метадычнай і матэрыяльна-тэхнічнай базы універсітэта. Ён з’яўляўся кіраўніком распрацоўкі адукацыйнага стандарта спецыяльнасці вышэйшай адукацыі ОСРБ 1-36 04 02-2008 (зацверджаны пастановай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 02.05.2008 № 40) і тыпавога вучэбнага плана спецыяльнасці 1-36 04 02 «Прамысловая электроніка» (рэг. № 136-008/тып ад 12.02.2008); суаўтарам адукацыйнага стандарта ОСРБ 1-36 04 02-2013. Падчас работы ў ГДТУ імя П.В. Сухога Крышневым Ю.В. распрацаваны і ўкаранёны ў вучэбны працэс 8 вучэбных дысцыплін, ён з’яўляецца аўтарам 18 вучэбных праграм, вучэбна-метадычных дапаможнікаў і курсаў лекцый. За перыяд з 2003 г. па 2022 г. ім падрыхтавана 17 прызёраў Рэспубліканскага конкурса навуковых работ студэнтаў Рэспублікі Беларусь па гуманітарных, сацыяльна-эканамічных, прыродазнаўчых і тэхнічных навуках. За перыяд з 2006 г. па 2022 г. на кафедры «Прамысловая электроніка» пад яго кіраўніцтвам створана 3 новых вучэбных лабораторыі.
Пад кіраўніцтвам і пры непасрэдным удзеле Крышнева Ю.В. у вучэбны працэс укараняюцца сучаныя адукацыйныя тэхналогіі (выкарыстанне мультымедыйнай тэхнікі і вучэбных фільмаў пры правядзенні заняткаў, кантрольнае тэсціраванне студэнтаў).
Навуковыя інтарэсы Крышнева Ю.В. – распрацоўка спосабаў, прылад і сістэм кіравання бесперапыннымі тэхналагічнымі працэсамі; сістэм супрацьаварыйнай аўтаматыкі сістэм электразабеспячэння; сістэм інфармацыйна-вымяральнай і пераўтваральнай тэхнікі. Вынікі яго навуковых даследаванняў атрымалі пацверджанне і прызнанне ў Беларусі і за мяжой
у форме публікацый, патэнтаў на вынаходніцтва, укараненняў у вытворчасць, узнагарод на міжнародных выставах. Матэрыялы даследванняў рэгулярна дакладаюцца на прадстаўнічых міжнародных канферэнцыях. Крышнеў Ю.В. з’яўляецца аўтарам 2-х манаграфій, 120-ці навуковых артыкулаў, у тым ліку 5-ці патэнтаў, удзельнічаў у выкананні 49-ці навукова-даследчых работ, у тым ліку – 7-мі заданняў Дзяржаўных праграм навуковых даследванняў (у якасці кіраўніка).
У 1998-2010 г.г. Крышневым Ю.В. распрацаваны новы спосаб хуткадзейнага аўтаматычнага ўключэння рэзерву сілкавання высакавольтных сінхронных электрарухавікоў на аснове вымярэння вуглавога паскарэння выбегу агрэгата (у суаўт. з Курганавым У.В.); на яго аснове распрацоўваліся сродкі супрацьаварыйнай аўтаматыкі для вузлоў прамысловай нагрузкі. Іх укараненне, ажыццёўленае на шэрагу прамысловых прадпрыемстваў, садзейнічала захаванню бесперапынных тэхналагічных працэсаў пры парушэннях электразабеспячэння.
У 2009-2016 г.г. пад кіраўніцтвам Крышнева Ю.В. выкананы цыкл работ па распрацоўцы і эксперыментальным абгрунтаванні метадаў і сродкаў дыягнаставання парушэнняў цэласнасці ізаляцыйнага пакрыцця падземных магістральных нафтаправодаў, метадаў і аўтаматызаваных сродкаў для кіравання тэхналагічным абсталяваннем нафтаправодаў.
У 2013-2015 г.г. пад кіраўніцтвам Крышнева Ю.В. пры падтрымцы Беларускага рэспубліканскага фонду фундаментальных даследаванняў (сумесна з РФФД і ДФФДУ) выкананы праект «Даследаванне і распрацоўка метада і аўтаматычнай сістэмы супрацьпаводкавага маніторынгу ўзроўню вады адкрытых вадаёмаў», а ў 2017-2019 г.г. – міжнародны праект «THEOREMS-Dnipro» па стварэнні аўтаматызаваных станцый гідраметэаралагічнага і экалагічнага маніторынгу.
У 2015-2018 г.г. пад кіраўніцтвам Крышнева Ю.В. выкананы цыкл работ па мадэляванні, праектаванні і вырабу пераўтваральных прылад S-дыяпазона для элементаў сістэмы стахастычнага астуджэння пучка іёнаў, якая выкарыстоўваецца на паскаральніку Нуклотрон ў Аб’яднаным інстытуце ядзерных даследаванняў.
На працягу 2007-2023 г.г. Крышнеў Ю.В. узначальвае калектыў распрацоўнікаў афіцыйнага рэспубліканскага сайта «Абітуріыент» (http://abiturient.by), які змяшчае інфармацыю для абітурыентаў вышэйшых навучальных устаноў Рэспублікі Беларусь аб усіх спецыяльнасцях і ўстановах вышэйшай адукацыі, аб асаблівасцях адукацыйнага працэса і будучай прафесійнай дзейнасці. За перыяд 2007-2011 гг. выканана 4 навуковых заданні, накіраваных на забеспячэнне дзейнасці Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, укаранёна новая форма парадку прыема ў вышэйшыя навучальныя установы, прыняты ўдзел у 4-х выставах і 9-ці канферэнцыях. Асноўным вынікам гэтай работы з’яўляецца цалкам рэалізаваны Інтэрнэт-рэсурс, які ў наведваюць абітурыенты з мэтай аналізу ўмоваў паступлення ў вышэйшыя навучальныя ўстановы Рэспублікі Беларусь.
Прадстаўленыя навуковыя вынікі даследаванняў даведзены да практычнага выкарыстання і ўкаранёны на шэрагу прадпрыемстваў, такіх як ААТ "Гомельтранснафта Дружба", ДУ "Гомельаблгідрамет" і ў навучальным працэсе па спецыяльнасцях, замацаваных за кафедрай "Прамысловая электроніка".
З 2016 г. пад кіраўніцтвам Крышнева Ю.В. створана і функцыянуе навуковая школа «Метады, сродкі дыягнаставання і аўтаматызацыі тэхнічных працэсаў».
Крышнеў Ю.В. з’яуляецца членам Савета ўніверсітэта, навукова-тэхнічнага Савета ўніверсітэта, Савета факультэта аўтаматызаваных і інфармацыйных сістэм; членам навукова-метадычных Саветаў факультэта аўтаматызаваных і інфармацыйных сістэм і завочнага факультэта. За час працы ва ўніверсітэце зарэкамендаваў сябе як ініцыятыўны і адказны выкладчык, кіраўнік структурнага падраздзялення. Крышнеў Ю.В. заслужана карыстаецца павагай студэнтаў і прафесарска-выкладчыцкага складу ўніверсітэта.
Сардэчна віншуем Юрыя Віктаравіча з юбілеем. Жадаем творчых поспехаў, моцнага здароўя, рэалізацыі ўсіх задуманых ідэй.
Дэкан і калектыў факультэта аўтаматызаваных і інфармацыйных сістэм