У перыяд з 14 па 16 снежня для студэнтаў групы ПЭ-21, у рамках дысцыпліны "Фізічныя асновы прамысловай электронікі" доктарам фізіка-матэматычных навук, начальнікам групы навукова-эксперыментальнага аддзела спінавай структуры адронаў і рэдкіх працэсаў Лабараторыі фізікі высокіх энергій імя У.І. Векслера і А.М. Балдзіна міжнароднай міжурадавай арганізацыі "Аб'яднаны інстытут ядзерных даследаванняў" Какаулінай Аленай Сяргееўнай былі прачытаны лекцыі на агульную тэму: "Сучаснае вымяральнае абсталяванне на аснове паўправадніковых прыбораў, прыбораў квантавай, вакуумнай, плазменнай электронікі і яго прымяненне ў навуцы і прамысловасці".
Прыемна адзначыць, што візіт Алены Сяргееўны выклікаў высокую цікавасць ва ўніверсіэце: слухачамі яе лекцый, акрамя студэнтаў групы ПЭ-21, былі выкладчыкі і магістранты ўніверсітэта, а таксама студэнты групы ЗПЭ-31, якая ў гэты час як раз праходзіла зімовую экзаменацыйную сесію.
Лекцыі прайшлі ў цёплай атмасферы, з мноствам пытанняў і адказаў на тэмы правядзення ўнікальных эксперыментаў у галіне ядзернай фізікі. Акрамя таго, быў абмеркаваны спектр пытанняў па перспектывах міжнароднага навукова-тэхнічнага супрацоўніцтва паміж АІЯД і ГДТУ імя П.В. Сухога.
Кафедра "Прамысловая электронiка"