Программа "Приглашенный профессор"

12-13 снежня кафедру "Прамысловая электроніка" з працоўным візітам наведаў кандыдат фізіка-матэматычных навук Кручонак Уладзімір Генадзьевіч, старшы навуковы супрацоўнік Лабараторыі ядзерных праблем Аб'яднанага Інстытута Ядзерных Даследаванняў (АІЯД).

f4.jpg

Уладзімір Генадзьевіч распавёў студэнтам груп 3-4 курсаў спецыяльнасцей "Прамысловая электроніка" і "Інфармацыйныя тэхналогіі і кіраванне ў тэхнічных сістэмах" аб задачах, абсталяванні, і навукова-тэхнічнай дзейнасці навукова-эксперыментальнага аддзела сустрэчных пучкоў. Таксама адбылося абмеркаванне магчымасці стварэння на кафедры "Прамысловая электроніка" спецыялізаванай лабараторыі, звязанай з дзейнасцю АІЯД, а таксама магчымасці ўдзелу студэнтаў і магістрантаў кафедры ў Летняй школе і практыках на базе АІЯД.

f2.jpg
f1.jpg
f3.jpg