Універсітэцкая субота 10.12.2022!!!

Кафедра "Прамысловая электроніка" запрашае ўсіх жадаючых прыняць удзел ва ўніверсітэцкай субоце «Сістэмы аўтаматычнага кіравання, дыстанцыйнага маніторынгу аб’ектаў і працэсаў», якая адбудзецца 10.12.2022.

Збор удзельнікаў у холе навучальнага корпуса № 2 у 9.30.

un_sat.jpg

Праграма мерапрыемства:

- 9.30. Збор удзельнікаў у холе навучальнага корпуса № 2.

- 9.40. Навукова-пазнавальная лекцыя-прэзентацыя «Распрацоўкі спецыялістаў кафедры «Прамысловая электроніка». Комплексныя вымяральныя і аўтаматызаваныя сістэмы з элементамі мехатронікі і тэлекіравання» (аўд 2-530.; загадчык кафедры, к.т.н., дац. Крышнёў Юрый Віктаравіч).

- 10.10. Навукова-пазнавальная лекцыя-прэзентацыя «Міжнародны праект па аўтаматызацыі гідраметэаралагічных вымярэнняў THEOREMS-Dnipro» (аўд 2-530; загадчык кафедры, к.т.н., дац. Крышнёў Юрый Віктаравіч).

- 10.40. Практычны занятак «Мікрапрацэсары, мікракантролеры і аднаплатныя камп'ютары. Прынцып дзеяння бесправодных інтэрфейсаў: Wi-Fi, GSM і іншыя» (аўд 2-523; старшыя выкладчыкі кафедры Сахарук Андрэй Уладзіміравіч, Захаранка Леанід Аляксандравіч).

- 11.10. Навукова-пазнавальная лекцыя-прэзентацыя «Сродкі аўтаматызацыі і робататэхніка » (аўд 2-530; інжынер кафедры Запольскі Андрэй Яўгенавіч).

- 11.40. Навукова-пазнавальная лекцыя-прэзентацыя «Меркаванне першакурсніка аб навучанні на кафедры "Прамысловая электроніка". Электронныя вымяральныя прыборы і іх прымяненні » (аўд 2-530; інжынер кафедры Запольскі Андрэй Яўгенавіч, студэнт группы ПЭ - 11 Барэшка Данііл Аляксандравіч).

- 11.55. Практычны занятак «Электронныя вымяральныя прыборы і іх прымяненні» (аўд 2-523, старшы выкладчык кафедры «Прамысловая электроніка» Кухарэнка Сяргей Мікалаевіч; інжынер кафедры Запольскі Андрэй Яўгенавіч, студэнт группы ПЭ - 11 Барэшка Данііл Аляксандравіч).

- 12.25. Круглы стол. Аўдыторыя 2-523.