Наведванне кафедры “Прамысловая электроніка” абітурыентамі

29 кастрычніка кафедру “Прамысловая электроніка” наведалі вучні 11 класаў сярэдняй школы № 33 г. Гомеля. У фокусе ўвагі гасцей была вучэбна-лабараторнай база кафедры, асаблівасці навучання на спецыяльнасцях “Прамысловая электроніка” і “Інфармацыйныя тэхналогіі і кіраванне ў тэхнічных сістэмах”.

6.jpg
41.jpg

Абітурыенты азнаёміліся з аўдыторыямі, у якіх праводзяцца заняткі. Загадчык кафедры Крышнёў Ю.В. расправёў абітурыентам аб асаблівасцях вучэбных планаў спецыяльнасцей, умовах работы ў студэнцкіх даследчых лабараторыях. Падрабязна была апісана навуковая і праектная работа кафедры і ўдзел студэнтаў у ёй.

52.jpg
21.jpg

У заключэнне старшы выкладчык Кухарэнка С.М. правёў з абітурыентамі невялікі лабараторны занятак, прадэманстраваўшы функцыянаванне электронных прыбораў і вымяральнай апаратуры. Усе наведвальнікі атрымалі запрашэнне наведваць падрыхтоўчыя курсы па агульнаадукацыйных прадметах, якія адпавядаюць профілю абранай імі спецыяльнасці.

12.jpg