Завершаны работы па ўсталяванні ў акваторыі ракі Дняпро (у раёне Цэнтральнай плошчы, г.п. Лоеў) станцыі гідралагічнага/экалагічнага маніторынгу AHMES (Automated HydroMeteorological/Ecological Station), распрацаванай ў рамках міжнароднага праекта «THEOREMS-Dnipro – Трансгранічная сістэма гідраметэаралагічнага і экалагічнага маніторынгу ракі Дняпро». Праектаванне станцыі ажыццяўлялася спецыялістамі кафедры «Прамысловая электроніка» ГГТУ імя П.В. Сухога (Крышнеў Ю.В., Якавец У.Д., Кухарэнка С.М., Хананаў В.А., Захаранка Л.А., Сахарук А.У., Карпаў А.У., магістранты і студэнты кафедры).
У мантажы і запуску станцыі прынялі ўдзел спецыялісты:
- Гомельскага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта імя П.В. Сухога;
- Рэспубліканскага ўнітарнага Дняпро-Дзвінскага прадпрыемства водных шляхоў «Белводшлях» (г. Гомель і г. Лоеў);
- Таварыства з дадатковай адказнасцю «Падводна-гідратэхнічныя работы» (г. Гомель);
- Гомельскага і Лоеўскага аддзяленняў Беларускага рэспубліканскага таварыства ратавання на водах (ТРВАД);
- Гомельскага філіяла Белгідрамет;
- аддзела архітэктуры і ЖКГ Лоеўскага раённага выканаўчага камітэта.
Раней у рамках праекта быў ажыццёўлены ўвод у эксплуатацыю метэаралагічнай станцыі AHMES на тэрыторыі Лоеўскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях.
Для даведкі: Праект «THEOREMS-Dnipro», які выконваўся спецыялістамі 9-ці арганізацый Украіны і Рэспублікі Беларусь у 2017-2019 г.г., быў накіраваны на павышэнне эфектыўнасці сістэмы маніторынгу ракі Дняпро; павышэнне экалагічнай свядомасці насельніцтва і эфектыўнасці комплекснага кіравання трансгранічнымі воднымі рэсурсамі ракі Дняпро ў Чарнігаўскай і Гомельскай абласцях. Праектам прадугледжана ўзведзенне трох новых станцый AHMES комплекснага маніторынгу на тэрыторыі Беларусі (г.п. Лоеў, метэаралагічная станцыя і гідралагічная/экалагічная станцыя) і Украіны (п.г.т. Любеч, гідраметэаралагічная/экалагічная станцыя). Станцыі AHMES з’яўляюцца аўтаматызаванымі і энергетычна аўтаномнымі (маюць сілкаванне ад энергіі Сонца), кіруюцца аддалена праз GSM-спалучэнне, гэтак сама праз GSM-спалучэнне перадаюць вымяральную інфармацыю на інфармацыйны сервер і Web-сайт праекта. Фінансаванне праекта ажыццяўлялася за кошт сродкаў Еўрапейскага Саюза па Першай Праграме тэрытарыяльнага супрацоўніцтва Еўрапейскага Саюза для краін Усходняга партнёрства «Беларусь – Украіна» (EaPTC). Заяўнікам праекта «THEOREMS-Dnipro» і вядучай арганізацыяй ад Рэспублікі Беларусь з’яўлялася ўстанова адукацыі «Гомельскі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт імя П.В. Сухога» (кафедра «Прамысловая электроніка»).
Комплекс інжынерна-навуковых мерапрыемстваў праекта атульваў наступныя аспекты:
- распрацоўка агульнай структуры аўтаматызаванай станцыі AHMES і схемы аб'яднання станцый AHMES ў агульную інфармацыйную сістэму;
- стварэнне аўтаматызаванай сэнсарнай сістэмы з камплектам вымяральных пераўтваральнікаў (узровень вады, аімасферны ціск, тэмпература вады, тэмпература паветра, хуткасць ветру, колькасць ападкаў, якасны аналіз вады – канцэнтрацыі хларыдаў, нітратаў, узровень кіслотнасці (pH), акісляльна-аднаўленчы патэнцыял);
- распрацоўка сістэмы электрасілкавання станцый AHMES з выкарыстаннем сучасных прынцыпаў «зялёнай» энергетыкі;
- распрацоўка канструктыўнага праектнага рашэння станцый AHMES;
- мантаж двух станцый AHMES у г.п. Лоеў і п.г.т. Любеч ;
- распрацоўка праграмна-алгарытмічнага забеспячэння станцый AHMES;
- распрацоўка інфармацыйнай сістэмы верхняга ўзроўню для дыстанцыйнага канфігуравання вымяральнай /тэлекамунікацыйнай сістэмы кожнай станцыі AHMES;
- стварэнне тэлекамунікацыйнай сістэмы для перадачы вымяральнай інфармацыі ў рэальным маштабе часу на Web-рэсурс;
- распрацоўка Web-рэсурса для візуальнага і лічбавага прадстаўлення вымяральнай інфармацыі гідралагічным, метэаралагічнай службам, службам радыяцыйнага кантролю і экалагічнага маніторынгу Беларусі і Украіны; а таксама прадстаўлення навіннай інфармацыі;
- стварэнне тэлекамунікацыйнай сістэмы аператыўнага інфармавання службаў МНС Беларусі і Украіны аб небяспечных значэннях рэгіструемых параметраў.
The project is co-funded by the European Union
Юрый Крышнёў