VІ алімпіяда па радыёэлектроніцы на кафедры "Прамысловая электроніка" Гомельскага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта імя П.В.Сухога

25 мая 2017 г. пры падтрымцы групы кампаній "Политех" на кафедры "Прамысловая электроніка" Гомельскага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта імя П.В. Сухога адбылася VІ алімпіяда па радыёэлектроніцы, якая праводзілася ў фармаце асабістага спаборніцтва патэнцыяльных абітурыентаў спецыяльнасцяў "Прамысловая электроніка" і "Інфармацыйныя тэхналогіі і кіраванне ў тэхнічных сістэмах".

20180525_153237_short.jpg

Заданні на алімпіяду складаліся такім чынам, каб яе ўдзельнікі мелі магчымасць прадэманстраваць свае здольнасці ў раздзелах "Электрычнасць і магнетызм", "Кінематыка", "Асновы аўтаматыкі".

20180525_153300_short.jpg

На думку арганізатараў, вырашэнне задач, арыентаваных на будучую прафесійную галіну, дазваляе патэнцыяльным абітурыентам зацікавіцца пытаннем паступлення на вышэйзгаданыя спецыяльнасці ўніверсітэта. У ідэале, прыняўшы ўдзел у цэлым шэрагу такіх нестандартных, прафесійна-арыентаваных алімпіяд для школьнікаў, навучэнцы ўстаноў сярэдняй адукацыі маюць магчымасць дакладней спраектаваць свой уласны прафесійны маршрут, суаднесці свае здольнасці з вынікамі раней пройдзеных прафесійных тэстаў.

20180525_153337_short.jpg
20180525_153346_short.jpg

Удзел у алімпіядзе 2018 г. прынялі 15 навучэнцаў з 3-х устаноў агульнай сярэдняй адукацыі і 2-х устаноў сярэдняй адукацыі г. Гомеля.

Пераможцамі алімпіяды сталі:

bezymyannyy.jpg
  • Дыплом I ступені – Міхайлаў Уладзіслаў Міхайлавіч, гімназія № 56;
  • Дыплом IІ ступені – Сарыеў Юрый Аляксандравіч, Гомельскі дзяржаўны прафесійна-тэхнічны каледж электратэхнікі;
  • Дыплом IІІ ступені – Стралкоў Андрэй Міхайлавіч, Гомельскі дзяржаўны машынабудаўнічы каледж.

Рэйтынг удзельнікаў мае наступны выгляд:

Пераможцы алімпіяды былі ўзнагароджаны памятнымі прызамі ад факультэта аўтаматызаваных і інфармацыйных сістэм і кафедры "Прамысловая электроніка".

Перад пачаткам алімпіяды была праведзена экскурсія па выпускаючай кафедры «Прамысловая электроніка» с прэзентацыяй стэндавага абсталявання кафедры і выставай навукова-тэхнічных распрацовак кафедры.

Арганізатары выказваюць спадзяванне, што ўдзельнікам VІ алімпіяды па радыёэлектроніцы спадабалася атмасфера інтэлектуальнага спаборніцтва, і што кола ўдзельнікаў алімпіяды штогод будзе пашырацца.

20180531_140822_sh.jpg
20180531_140917_sh.jpg

Юрый Крышнёў