Спецыяльнасці кафедры «Прамысловая электроніка» Гомельскага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта імя П.В. Сухога – выбар для тых, хто глядзіць у будучыню
Адным з асноўных драйвераў навукова-тэхнічнага прагрэсу на працягу ўсёй гісторыі з'яўляецца імкненне чалавецтва да ўдасканалення тэхнічных механізмаў і прыстасаванняў. У сучасным свеце немагчыма адшукаць галіну чалавечай дзейнасці, у якой не выкарыстоўваліся б разнастайныя сістэмы, распрацаваныя спецыялістамі ў сферы радыёэлектронікі, электрааўтаматыкі і праграмавання.