4 лістапада 2017 года на кафедры «Прамысловая электроніка» была праведзена ўніверсітэцкая субота для будучых абітурыентаў Гомельскага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта імя П.В.Сухога.
Школьнікі наведалі лабараторыі кафедры, пазнаёміліся з лабараторным абсталяваннем кафедры, а таксама з дзейнасцю навучальна-даследчай лабараторыі «Радыёаматар». Асаблівую цікавасць выклікалі прамысловыя кантролеры, усталяваныя ў лабараторыі кіравання прамысловымі аб’ектамі і высокачастотныя прылады, усталяваныя ў лабараторыі антэнна-фідарных прылад. На заканчэнне была праведзена лекцыя-прэзентацыя на тэму «Комплексныя сістэмы аўтаматызацыі з элементамі мехатронікі і тэлекіравання». Падчас лекцыі былі закрануты і актуальныя пытанні па правілах паступлення ў ГДТУ імя П.В. Сухога.
На пытанні абітурыентаў адказалі загадчык кафедры Крышнёў Ю.В., намеснік дэкана ФАІС Лук’яненка У.А., дацэнт кафедры Вяхіраў М.І., ст. выкладчык кафедры Кухарэнка С.М. і асістэнт кафедры Хананаў В.А.
Юрый Крышнёў