У перыяд з 16 па 23 чэрвеня на кафедры “Прамысловая электроніка” адбыліся абароны дыпломных праектаў студэнтамі выпускных курсаў аднайменнай спецыяльнасці.
Традыцыйна для кафедры абароны адбываліся адначасова і ў студэнтаў дзённай формы навучання, і ў студэнтаў-завочннікаў.
На кафедры працавалі дзве Дзяржаўныя экзаменацыйныя камісіі, якія ўзначальвалі намеснік дырэктара па спецыяльнай тэхніцы ААТ "Гомельскі радыёзавод" М.М. Кавалёў і начальнік тэхнічнага аддзела цэнтральнага апарата РУП ВА “Беларуснафта” А.В. Берлін. Неабходна адзначыць, што старшыні камісій арганізавалі іх работу ў атмасферы патрабавальнасці, але разам з тым далі магчымасць кожнаму-студэнту дыпломніку дэталёва раскрыць тэму праекта, і справядліва ацанілі яго ўзровень.
Абагульняючы ўражані ад абарон, можна прыйсці да высновы, што студэнты-дыпломнікі завочнай формы навучання пры абароне дыпломых праектаў прадэманстравалі ўзровень ведаў амаль не горшы за студэнтаў дзённай формы навучання (сярэдні бал абарон адпаведна 7,15 супраць 7,91).
Тэматыка дыпломнага праектавання ахоплівала вельмі шырокае кола пытанняў і праблем у розных галінах прамысловасці, навукі і побыту – пачынаючы ад праектаў па малой аўтаматызацыі, і завяршаючы даследаваннямі ў найбольш дасканалых галінах радыёматэрыялазнаўства і эксперыментальнай фізікі. Частка з іх вырашалася ў рамках супрацоўніцтва з Аб'яднаным Інстытутам Ядзерных Даследаванняў (г. Дубна, РФ).
Сярод дыпломных праектаў, якія абараняліся сёлета, асобна можна вылучыць па актуальнасці і арыгінальнасці рашэнняў наступныя праекты:
«Індывідуальны кардыёманітор з сістэмай збору даных» (Вернікоўскі У.Г., кіраўнік і кансультант – асістэнт В.М.Растокіна);
«Спектраметрычны дэтэктар элементарных часціц» (Міронаў І.С., кіраўнік і кансультант – асістэнт В.А.Хананаў);
«Распрацоўка прылады аўдыёапрацоўкі на аснове лічбавага сігнальнага працэсара TMS320C6713» (Цімашэнка Я.Г., кіраўнік і кансультант – загадчык кафедры Ю.В.Крышнёў, к.т.н., дацэнт);
«Распрацоўка размеркавальнай сістэмы нейтронных дэтэктараў для вымярэння нейтронных палёў уранавых матэрый» (Карэба Д.А., кіраўнік і кансультант – загадчык кафедры «Аўтаматызаваны электрапрывад», У.С.Захаранка, к.т.н., дацэнт);
«Модуль кантролю параметраў паветранага асяроддзя з аддаленым здыманнем паказчыкаў па сетцы Інтэрнэт» (Коцараў Я.І., кіраўнік і кансультант – дацэнт А.В.Кавалёў, к.т.н.);
«Мадэрнізацыя сеткі сувязі нафтаправода «Гомельтранснафта Дружба» (Стоцкі Д.М., кіраўнік і кансультант – загадчык кафедры Ю.В.Крышнёў, к.т.н., дацэнт);
«Квантавы суперкамп'ютар на аснове кубітаў – тэхналагічныя прынцыпы рэалізацыі квантавых вылічэнняў і асаблівасці прымянення пры рашэнні складаных вылічальных задач» (Якуненка А.А., кіраўнік і кансультант – дацэнт А.А.Аляксеенка, к.т.н., дацэнт).
Калектыў кафедры "Прамысловая электроніка" выражае шчырыя спадзяванні, што паспяховая абарона дыпломных праектаў 149 студэнтамі спецыяльнасці "Прамысловая электроніка" і магістарскіх дысертацый 3 магістрантамі спецыяльнсці "Аўтаматызацыя і кіраванне тэхналагічнымі працэсамі і вытворчасцямі" паслужыць для выпускнікоў добрай пуцёўкай у далейшую прафесійную кар'еру.
Юрый Крышнёў