ГДТУ імя П.В.Сухога запрашае на III алімпіяду па радыёэлектроніцы сярод абітурыентаў

ГДТУ імя П.В.Сухога запрашае на III алімпіяду па радыёэлектроніцы сярод абітурыентаў
ГДТУ імя П.В.Сухога запрашае на III алімпіяду па радыёэлектроніцы сярод абітурыентаў
ГДТУ імя П.В.Сухога запрашае на III алімпіяду па радыёэлектроніцы сярод абітурыентаў

Аргкамітэт III алімпіяды па радыёэлектроніцы ўстановы адукацыі «Гомельскі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт імя П.В.Сухога» запрашае абітурыентаў прыняць удзел у алімпіядзе па радыёэлектроніцы, якая будзе праведзена 17.03.2015 на базе кафедр «Прамысловая электроніка» і «Фізіка».

Для ўдзелу ў алімпіядзе запрашаюцца навучэнцы ўстаноў сярэдняй адукацыі:

  • навучэнцы сярэдніх школ, гімназій, ліцэяў;
  • навучэнцы профільных устаноў сярэдняй спецыяльнай адукацыі;
  • навучэнцы прафесійна-тэхнічных вучылішч,

а таксама навучэнская моладзь, якая наведвае гурткі тэхнічнага накірунку, створаныя на базе абласных і раённых цэнтраў, дамоў тэхнічнай творчасці дзяцей і моладзі.

Алімпіяда будзе праведзена 17 сакавіка 2015 г. (аўторак) у ГДТУ імя П.В. Сухога (г. Гомель, пр. Кастрычніка, 48) з 15:00 да 17:00 у аўдыторыі 2-542, у выглядзе спаборніцтва ў асабістым заліку ў вырашэнні шэрагу заданняў па раздзелах «Электрычнасць і магнетызм», «Асновы тэхнічнай электрадынамікі», «Асновы алгарытмізацыі». Складанасць заданняў адпавядае ўзроўню абітурыента вышэйшай навучальнай установы тэхнічнага профілю. Працоўнымі мовамі алімпіяды з’яўляюцца дзяржаўныя мовы Рэспублікі Беларусь – беларуская і руская. Кожнае заданне ў бланку заданняў будзе сфармулявана на абедзвюх мовах, а мову, на якой будзе ажыццяўляцца рашэнне, выбірае кожны ўдзельнік самастойна. Пры падрыхтоўцы да алімпіяды ўдзельнікам трэба мець на ўвазе, што падчас вырашэння заданняў такія вартасці, як дасціпнасць і кемлівасць, могуць спатрэбіцца нават у большай ступені, чым дакладнае веданне фізічных канстант і груздкіх формул.

Узрост удзельнікаў не абмяжоўваецца ні зверху, ні знізу – галоўным з’яўляецца статус навучэнца ўстановы сярэдняй адукацыі. У выпадку ўдзелу ў алімпіядзе непаўналетніх, абавязковым з’яўляецца іх суправаджэнне афіцыйнымі прадстаўнікамі адпаведнай установы сярэдняй (або дадатковай) адукацыі. Рэкамендуецца накіроўваць для ўдзелу ад пэўнай установы адукацыі не аднаго, а некалькіх навучэнцаў.

Перад алімпіядай, у 14:30 будзе праведзена экскурсія па выпускаючай кафедры «Прамысловая электроніка» з прэзентацыяй стэндавага абсталявання і навукова-тэхнічных распрацовак кафедры (збор у аўдыторыі 2-542, корпус 2).

Пераможцы алімпіяды (I, II, III месца) будуць узнагароджаны дыпломамі і прызамі ўніверсітэта.

Генеральным спонсарам мерапрыемства традыцыйна выступае група кампаній «Политех», якая прэзентуе ў якасці прызоў для пераможцаў алімпіяды (I, II, III месца) свае прызы з ліку аргтэхнікі і гукавога абсталявання. Акрамя гэтага, удзельнікі алімпіяды атрымаюць карткі кліента, якія даюць права на атрыманне зніжкі ў крамах і сэрвісным цэнтры «Политех».

Кантактны тэлефон аргкамітэта алімпіяды: (+37529)484034 (кафедра «Прамысловая электроніка»).

Далучаны файл:

Юрый Крышнёў