Родная мова – гэта тое, што аб’ядноўвае кожны народ. Менавіта таму да святкавання Міжнароднага Дня роднай мовы студэнты і супрацоўнікі ГДТУ імя П.В. Сухога падыйшлі з асаблівай дбайнасцю і шчырасцю.
«Пачувайся беларусам» – пад такім слоганам ва ўніверсітэце 20 лютага адбыліся мерапрыемствы, прымеркаваныя да гэтага свята.
На вялікім перапынку ў мармуровай зале разгарнулася тэматычная кніжная выстава з цікавымі экспанатамі, сярод якіх можно было заўважыць і даволі старажытныя гістарычныя рэчы, такія, як, напрыклад, копія ІІІ Статута Вялікага Княства Літоўскага 1588 г. На выставе таксама былі прадэмастравана падборка твораў знакамітых беларускіх літаратараў, а таксама супрацоўнікаў ГДТУ імя П. В. Сухога, якія пішуць вершы на беларускай мове.
Канцэртная і конкурсная праграма былі вытраманы на беларускі лад. У якасці вядучага ў тэматычным адзенні выступіў загадчык кафедры «Прамысловая электроніка» Крышнёў Юрый Віктаравіч. Трэба адзначыць, што ён заўсёды выкладае студэнтам на беларускай мове, карыстаецца ёю ў жыцці і прафесійнай дзейнасці.
У гэты дзень студэнты і супрацоўнікі змаглі атрымаць асалоду, пачуўшы сапраўдны старажытны беларускі вакальны фальклор у выкананні кіраўніка народнага ансамбля народная песні «Славяне» ГДТУ імя П. В. Сухога Наталлі Багданавай.
– «Да пайду я дарогаю» – гэтую песню традыцыйны выконвалі дзяўчыны, калі працавалі у полі, – падзялілася гісторыяй твора спявачка.
А магістрант Мікалай Сядзельнік падарыў слухачам музычны твор «Янка Купала», прысвечаны генію беларускай і ўсходнееўрапейскай паэзіі.
У якасці гасцей у святочных мерапрыемствах удзельнічалі вядомыя ў Гомелі беларускія літаратары – старшыня Гомельскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі, празаік Уладзімір Гаўрыловіч і былы галоўны інжынер, выкладчык нашага ўніверсітэта, член Гомельскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі, паэт Яўген Калашнікаў.
– Лічу, што беларус павінен заўсёды быць беларусам, асабліва ведаць мову, культуру. Трэба быць сучасным, карыстацца тым, што тваё. Наша мовы вельмі магутная, багатая, яна натуральная, як матэрыяльна, так і духоўна! І вельмі добра, што ідзе такая хваля, і моладзь цікавіцца ёю. Калі ёсць цяга, мы, пісьменнікі, толькі рады гэтаму, – падзяліўся ўраджаннямі ад мерпрыемства Уладзімір Мікалаевіч Гаўрыловіч.
У гэты дзень кожны жадаючы мог праверыць свае веды беларускай мовы. Для гэтага трэба было адказаць на пытанні вядучага і перакласці тэхнічныя тэрміны.
Лепш за іншых з гэтым іспытам справіўся студэнт пятага курса Павел Бурак, які ў падарунак атрымаў выдатную кнігу пра агульнавядомага беларускага музыку Міхаіла Фінберга.
Падарункі атрымалі і ўсе астатнія ўдзельнікі мерапрыемства – стужка з беларускім нацыянальным арнаментам засталася ў кожнага ў якасці сімвала свята.
Не засталася без ўвагі і акцыя «Апраніся па-беларуску».
Завяршылася ж першая частка мерапрыемства імправізаваным адлюстраваннем унікальнай літары беларускагага алфавіту – «Ў». «Жывы» пазл годна склаўся з прадстаўнікоў нашага ўніверсітэта.
Працягнуліся святочныя мерапрымства ўжо ў чытальнай зале тэхнічнай літаратуры навучальнага корпуса № 2.
Там з цікавымі жыццёвымі гісторыямі, цытатамі сваіх твораў выступілі госці свята Уладзімір Гаўрыловіч і Яўген Калашнікаў. Здавалася, быццам само паветра было прасякнутае станоўчай энергетыкай, якую выпраменьвалі майстры мастацкага слова. Неаднаразова іх прамовы перапыняліся воплескамі прысутных.
Затым адбылася сапраўдная «бітва» студэнтаў у межах віктарыны па беларусазнаўству, вядучымі якой сталі браты, студэнты другога курса Юрый і Яўген Бяляўскія.
На заканчэнне адбыўся стаўшы ўжо традыцыйным навукова-папулярны конкурс «Політэхнічная крыжаванка», які падрыхтавалі прадстаўнікі кафедры «Прамысловая электроніка» заг. кафедры Юрый Крышнёў, асістэнты Валянцін Хананаў і Алеся Наумук.
Пераможцы конкурсаў відавочна папоўнілі свае веды ў беларускай мове і літаратуры, атрымалі адмысловыя прызы, і самае галоўнае – станоўчыя эмоцыі.
На думку арганізатараў, покліч «Пачувайся беларусам» з’яўляецца асабліва актуальным у Год моладзі. Мяркуецца, што ён і надалей будзе спадарожнічаць падобным культурным і патрыятычным мерапрыемствам.
Вікторыя Шчыракова
Фота К. Зуевіч, А. Зянькоў