20 лютага ГДТУ святкуе Дзень Роднай мовы

20 лютага ГДТУ святкуе Дзень Роднай мовы

План правядзення Дня Роднай мовы

12:00-13:25 – ТЭМАТЫЧНАЯ ВЫСТАВА

галоўны корпус, мармуровая зала (хол 3-га паверха)

  • Кнігі выдатных беларускіх літаратараў з фонду бібліятэкі ўніверсітэта і асабістых калекцый
  • Арыгіналы і копіі музейных каштоўнасцяў, якія захоўваюцца ва ўніверсітэце
  • «Парад» абраных цытат літаратурных класікаў
  • Кожнаму актыўнаму ўдзельніку – прыз!
  • Прыносьце на выставу свае экспанаты!
  • Аўтару, які прадставіць на выставу свой верш – адмысловы прыз!

Выкарыстанне элементаў беларускага адзення: +100 ачкоў да аўтарытэту ўдзельніка выставы

20 лютага ГДТУ святкуе Дзень Роднай мовы

13:35-14:05 – ЭКСПРЭС-ВІКТАРЫНА ПА БЕЛАРУСАЗНАЎСТВУ

корпус № 2, бібліятэка, чытальная зала (2-гі паверх)

  • Пытанні па мовазнаўству, гісторыі, геаграфіі, культуры Беларусі
  • Пераможца атрымлівае прыз

14:15-15:45 – НАВУКОВА-ПАПУЛЯРНЫ КОНКУРС «ПОЛІТЭХНІЧНАЯ КРЫЖАВАНКА»

корпус № 2, бібліятэка, чытальная зала (2-гі паверх)

  • Агульнатэхнічная тэрміналогія
  • Можна карыстацца любымі слоўнікамі
  • Можна даваць спісваць свае дасягненні суседу, але памятайце:
  • Пераможца атрымлівае прыз
20 лютага ГДТУ святкуе Дзень Роднай мовы

ГОСЦІ СВЯТА ДНЯ РОДНАЙ МОВЫ-2015 У ГДТУ

Гаўрыловіч Уладзімір Мікалаевіч

20 лютага ГДТУ святкуе Дзень Роднай мовы

Даведка: Уладзімір Гаўрылавіч нарадзіўся ў 1967 годзе ў в.Ветчын Жыткавіцкага раёна Гомельскай вобласці. Скончыў філалагічны факультэт Мінскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута імя А.М. Горкага. Працаваў настаўнікам беларускай мовы і літаратуры, дырэктарам школы. Апошнія 11 гадоў – галоўны рэдактар Жыткавіцкай раённай газеты «Новае Палессе». Празаік, публіцыст, старшыня Гомельскага абласнога аддзялення ГА "Саюз пісьменнікаў Беларусі". Выдатнік друку Беларусі. Член Беларускага Саюза журналістаў. Лаўрэат многіх рэспубліканскіх і рэгіянальных літаратурных конкурсаў. З 2006 года – старшыня Гомельскага абласнога аддзялення грамадскага абъяднання "Саюз пісьменнікаў Беларусі". Аўтар 12 кніг прозы і публіцыстыкі. Сярод іх «Споднiя яблыкi», «Забранае шчасце», «Глыбокія Карані», «На варце – днём і ноччу», «Жыватворныя крыніцы Жыткавіцкага краю», «На мяжы», «Крокі па роднай зямлі», «Запрашэнне» і інш. У 2008 годзе кніга «Плата за каханне» прызнаная пераможцам рэспубліканскага конкурсу на лепшы твор у намінацыі «проза». Рыхтуецца да друку ў часопісе «Полымя» новы раман «Цяпло маладзіка».

Калашнікаў Яўген Міхайлавіч

20 лютага ГДТУ святкуе Дзень Роднай мовы

Даведка: Яўген Калашнікаў нарадзіўся ў 1941 г. у Растоўскай вобласці (РСФСР). Аўтар шматлікіх дзіцячых апавяданняў і вершаў на беларускай і рускай мовах. Найбольш вядомыя: «Якія колеры ў вясёлцы», «Сегодня праздник у кота», «Сожскі карагод» «Для чего нужны хвосты», «Учатся в школе по-разному дети», «Куды спяшаюцца вожыкі?», «Веселый поезд», «Буквы путать не годится», «Прыпяцкая рапсодыя», «Волшебный цветок». Першая кніга вершаў выйшла ў 1995 г. Галоўны інжынер, старшы выкладчык Гомельскага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта імя П.В. Сухога (да 2009 г.). Член Гомельскага абласнога аддзялення грамадскага абъяднання "Саюз пісьменнікаў Беларусі" (з 2003 г.). Лаўрэат літаратурнай прэміі імя Кірыла Тураўскага (2013 г.).

Юрый Крышнёў