22-23 кастрычніка з працоўным візітам на кафедры «Прамысловая электроніка» нашага ўніверсітэта пабывала дэлегацыя Аб’яднанага інстытута ядзерных даследаванняў (АІЯД, Joint institute for nuclear research, г. Дубна, Расійская Федэрацыя) у складзе: намеснік начальніка паскаральнага аддзялення лабараторыі фізікі высокіх энергій (ЛФЭ) Сідорын А.А.; навуковы супрацоўнік паскаральнага аддзялення ЛФЭ Шурхно М.А.; вядучы інжынер навукова-даследчага аддзела сістэм электрасілкавання Нуклатрона Бугаеў У.В. У працоўных сустрэчах з боку кафедры «Прамысловая электроніка» прынялі ўдзел заг. кафедры, к.т.н., дац. Крышнёў Ю.В., д.т.н., дац. Кудзін В.П., к.т.н., дац. Вяхіраў М.І., к.т.н., дац. Селіверстаў Г.І., Захаранка Л.А., Гарбуз В.М., Кухарэнка С.М., Старасценка В.А., Сахарук А.У., Мельнікаў А.В., Казлякоўская А.А., Балдзенка С.С. Былі абмеркаваны навукова-тэхнічныя пытанні па сучасных і будучых сумесных праектах ЛФЭ АІЯД і кафедры «Прамысловая электроніка» ГДТУ імя П.В. Сухога:
- распрацоўка стэнда па тэставанні прылад стахастычнага астуджэння пучкоў у калайдэры NICA;
- распрацоўка ўзмацняльніка магутнасці 2-4 ГГц для сістэмы стахастычнага астуджэння пучкоў у калайдэры NICA;
- распрацоўка стэнда для выбарачнай фільтрацыі ацыфраваных дадзеных токаў сілкавання магнітных лінз.
Згодна з падпісанай 4 жніўня 2014 г. працоўнай праграмай узаемадзеяння, была праведзена сустрэча гасцей са студэнтамі IV курса спецыяльнасці «Прамысловая электроніка», у межах якой студэнты ўбачылі прэзентацыю пра Аб’яднаны інстытут ядзерных даследаванняў, даведаліся пра асаблівасці магчымага праходжання ў інстытуце практыкі і навучальных курсаў.
Завяршыўся візіт 23 кастрычніка сумесным наведваннем вытворчага цэнтру ў г. Мінску, на якім плануецца ў будучыні наладзіць серыйны выраб распрацаваных спецыялістамі кафедры «Прамысловая электроніка» ўзмацняльнікаў магутнасці.
Ю.В. Крышнеў