У светлае свята 14 кастрычніка ГДТУ імя П.В.Сухога далучыўся да віншаванняў студэнтаў сваіх мам.
Да Дня маці рэдакцыя газеты універсітэта «Сушка» выпусціла серыю паштовак «Віншуем разам з Палітэхам».
Напярэдадні свята была абвешчаная віншавальная акцыя, прыняць удзел у якой мог любы жадаючы. Для гэтага студэнтам неабходна было даслаць у рэдакцыю сумесную з мамай фатаграфію. Такім чынам было вырашана нагадаць студэнтам, наколькі важна не забываць і радаваць сваіх блізкіх, і даць магчымасць зрабіць гэта разам з родным універсітэтам.
Віншавальныя карпаратыўныя паштоўкі былі ўручаны 20-ці ўдзельнікам акцыі ў дзень свята.
Студэнты дапоўнілі іх сваімі віншаваннямі і пасля заняткаў павіншавалі сваіх мам.
Дзякуй усім за ўдзел і шчырае жаданне радаваць сваіх родных і блізкіх!
Вікторыя Шчыракова
Фота П. Бурак